19 красавiка 2024, Пятніца, 12:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Зробім разам маштабны і гучны флэшмоб!»

1
«Зробім разам маштабны і гучны флэшмоб!»

Песня «Пераменаў!» Цоя павінна гучаць а 19:00 адусюль.

- Ух, адвячорак сёння будзе спякотны. Пройдуць флэшмоб, аўтапрабег і велапрабег салідарнасці, піша тэлеграм-канал «Баста».

Учора хлопцы-дыджэі здзейснілі рэальны подзвіг, пры чым у маштабе краіны!

Сёння песня «Пераменаў!» Віктара Цоя павінна гучаць а 19:00 адусюль! З кожнага акна, з кожнага аўто, у кожным пераходзе, на кожным тэлефоне, дзе б вы не знаходзіліся!

Толькі так!

Жыхары Менска! Сёння, 7 жніўня, бярэм таксоўкі, сядаем у свае аўтамабілі, едзем на праспект Незалежнасці і роўна а 19.00 апускаем шыбы машын, уключаем гучна песню «Пераменаў» і падымаем рукі з белымі бранзалетамі.

Жыхары ўсіх гарадоў Беларусі! Таксама выязджаем на цэнтральныя вуліцы і праспекты вашых гарадоў.

Падтрымаем хлопцаў! Зробім разам маштабны і гучны флэшмоб!

Хто хоча, уключае а 19.00 песню «Пераменаў» і іншыя баявыя хіты ў сябе дома ў вокнах і на балконах і прадаўжае шумець.

Жыве Беларусь!

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках