У Польшчы з'явяцца новыя выспы
1- 7.08.2020, 19:55
- 15,592
Гэта адбудзецца ў выніку будаўніцтва канала праз Віслінскую касу.
Міністэрства марской гаспадаркі і ўнутранага суднаходства Польшчы абвясціла конкурс на назву новых польскіх выспаў. Яны з'явяцца ў выніку будаўніцтва канала праз Віслінскую касу, а таксама прац у паглыбленні дна ў порце ў Свінауйсце, паведамляе «Польское радио».
Дзве выспы паўстануць у шчэцінскім заліве, а адна - у Гданьскім заліве.
Са слоў міністра Марэка Грубарчыка, такім чынам тэрыторыя Польшчы будзе пашырацца.
«На Віслінскай касе - блізу 200 га, а з другога боку - у шчэцінскім заліве - блізу 400 га. Гэтыя выспы будуць развівацца, таму мы можам казаць пра прыблізную плошчу 600 га. У сувязі з гэтым у Польшчы з'явяцца новыя тэрыторыі», - сказаў міністр.
Як адзначае дырэктар марскога кіравання ў Гдыні Веслаў Пётроўскі, усе выспы будуць у першую чаргу прытулкам для птушак.