29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якім будзе надвор'е на выходных

Якім будзе надвор'е на выходных

Прагноз надвор'я па Беларусі на 8-10 жніўня.

8 жніўня цэнтр антыцыклону, якому нямецкія метэаролагі далі імя Дэтлеф, у найбліжэйшыя дні будзе знаходзіцца над краінамі Балтыі. Таму чакаецца пераменная воблачнасць, піша сайт pogoda.by.

Пераважна без ападкаў. Вецер паўночна-ўсходні, усходні слабы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +12.. +18°С, месцамі +9.. +11°С; максімальная ўдзень +25.. +31°С, на паўночным усходзе, дзе будзе больш аблокаў, больш прахалодна +23.. +24°С. Атмасферны ціск будзе слаба падаць.

9 жніўня антыцыклон стане страчваць сваю сілу і атмасферны ціск працягне павольна падаць. З'явіцца больш аблокаў. Уначы яшчэ пераважна без ападкаў, удзень месцамі пройдуць кароткія летнія дажджы з навальніцамі. Уначы і раніцай дзе-нідзе магчымыя слабыя туманы. Вецер паўночнай чвэрці слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы +12.. +17°С, удзень +24.. +29°С.

10 жніўня захаваецца камфортнае цёплае летняя надвор'е. Чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы пераважна без ападкаў, удзень месцамі пройдуць кароткія летнія дажджы з навальніцамі. Уначы і раніцай у нізкіх месцах магчымы непрацяглы туман. Вецер паўночнай чвэрці слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы +12.. +17°С, удзень +24.. +29°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках