29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Лабковіч: Забарона на агітацыю незаконная

4
Уладзімір Лабковіч: Забарона на агітацыю незаконная

Праваабаронца пракаментаваў адмову камандзе Ціханоўскай праводзіць афіцыйна дазволеныя мітынгі.

Каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзімір Лабковіч пракаментаваў «Радыё Рацыя» адмову камандзе Святланы Ціханоўскай праводзіць афіцыйна дазволеныя мітынгі.

Як вядома, 6 жніўня каманда кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай не праводзіла мітынг-канцэрт у парку Дружбы народаў, бо там нечакана Міністэрства абароны вырашыла святкаваць Дзень чыгуначных войскаў.

Раней ёй адмовілі ў правядзенні мітынгаў на розных падставах і на іншых пляцоўках.

- Забарона на агітацыю, безумоўна, незаконная. Мы зыходзім у першую чаргу з таго, што пастановамі мясцовых органаў улады вызначаны спецыяльныя месцы для правядзенне агітацыі ў час кампаніі.

А гэта значыць, што ўлады прыярытэтна вызначылі гэтыя месцы, як тыя, што ў першую чаргу павінны быць прадстаўлены для правядзення агітацыйных мерапрыемстваў. Для культурна-забаўляльных мерапрыемстваў застаюцца іншыя месцы, якія не вызначаны для правядзення агітацыі. А тая ж плошча Бангалор на час агітацыі павінна была прадастаўляцца толькі для правядзення агітацыйных мерапрыепстваў.

А калі ёсць калізія, хто павінен у гэтым месце выступаць, то на час прэзідэнцкай кампаніі перавага павінна аддавацца кандыдату ў прэзідэнты. Тым больш, што каманда Святланы Ціханоўскай загадзя падала заяўку на правядзенне канцэрта-мітынг, і ўладам было добра вядома месца і час, дзе адбудзецца мерапрыемства. Таму мы ўбачылі адназначную перашкоду ў агітацыі і адназначна незаконнае рашэнне мясцовых ораганаў улады.

- Гэтае рашэнне каманда Ціханоўскай абскардзіла ў Генеральную пракуратуру, ЦВК і Менгарвыканкам…

- Няма ніякага сэнсу ў такім абскарджванні, бо ўжо 9 жніўня – выбары. Ды і няма ў нашай краіне незалежнага прававога арбітра, які б мог вынесці справядлівае рашэнне ў гэтай сітуацыі. Абскарджванне мае больш псіхалагічнае значэнне.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках