25 красавiка 2024, Чацвер, 8:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ скараціў спіс краінаў, з якіх дазволены ўезд

1
ЕЗ скараціў спіс краінаў, з якіх дазволены ўезд

Хто цяпер можа свабодна прыбываць у еўразону?

Еўрапейскі звяз выключыў Марока з спісу краінаў, жыхарам якіх дазволены ўезд з неістотнай мэтай.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на пастанову Рады ЕЗ.

Рада ЕЗ пакінула 10 краінаў у "бяспечным" спісе, які пачынае дзеянне 8 жніўня. На мінулым тыдні ЕЗ выключыў з пераліку бяспечных Алжыр.

З гэтага часу ўезд у ЕЗ дазволены з такіх краінаў, як Аўстралія, Канада, Грузія, Японія, Новая Зеландыя, Руанда, Паўднёвая Карэя, Тайланд, Туніс і Уругвай.

З Кітая таксама дазволены ўезд, але ў выпадку скасавання аналагічных абмежаванняў для жыхароў ЕЗ уладамі КНР.

Украіна і надалей застаецца ў спісе краінаў, з якіх уезд у ЕЗ дазволены толькі ў асобных выпадках.

Беларусь у "бяспечны" спіс не ўваходзіць.

Крытэрыі вызначэння трэціх краінаў, жыхарам якіх уезд у ЕЗ будзе дазволены, уключаюць, сярод іншага, эпідэміялагічную сітуацыю і захады стрымлівання каранавірусу, як сацыяльнае дыстанцыяванне, а таксама эканамічныя і сацыяльныя аспекты.

Датычна эпідэміялагічнай сітуацыі, у трэціх краінах, для якіх абмежаванні на ўезд скасоўваюцца, колькасць новых выпадкаў COVID-19 за апошнія 14 дзён і на 100 000 жыхароў павінна быць блізкай да сярэдняга паказніку ў ЕЗ або ніжэйшай.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках