20 красавiка 2024, Субота, 9:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы знайшлі ў Кітаі закінуты горад са старажытнай пірамідай

6
Навукоўцы знайшлі ў Кітаі закінуты горад са старажытнай пірамідай

Гэта сапраўдная сенсацыя.

Археолагі ў Кітаі, на поўначы правінцыі Шэньсі раскапалі раней невядомы навуцы горад Сімаа, які валодаў не толькі наймагутнейшымі цытадэльнымі мурамі, але і велізарнай пірамідай, пабудаванай у адзін час з Вялікай пірамідай у Егіпце, паведамляе National Geographic (пераклад - apostrophe.ua).

Шмат гадоў руіны гэтага горада ўважалі за частку Вялікай кітайскай сцяны. І толькі праведзеныя ў апошнія гады раскопкі давялі, што гэта быў горад, які стаяў асобна, прычым вельмі магутны. Вугляроднае датаванне вызначыла, што Сімаа быў пабудаваны блізу 4300 гадоў таму.

Піраміда практычна з'яўляецца равесніцай горада, гэта значыць, яна была пабудаваная ў адзін час з Вялікай пірамідай у Гізе, але была ўдвая ніжэйшай. Яе прызначэнне было зусім іншым. Гэты горад быў пабудаваны на пагорках над ракой Тувэй. У гэтым рэгіёне тысячагоддзямі ішлі крывавыя войны. Таму горад быў магутна ўмацаваны.

Піраміда, на думку навукоўцаў, была адным з элементаў абароны. Яе ўзвялі на самым высокім з пагоркаў, яна налічвала 20 ярусаў і была добра бачная з кожнага пункта горада. Верхні ярус быў уладкаваны для пражывання, прычым ім, імаверна, карысталася толькі эліта.

Верхні ярус уключаў у сябе раскошны комплекс плошчай блізу 81 тысячы кв. м. з уласным рэзервуарам для вады, рамеснымі майстэрнямі і храмамі. Даследнікі мяркуюць, што ўвесь час там ніхто не пражываў. Але ў часы войнаў на верхні ярус падымалася эліта, каб засцерагчы сябе ад ворага.

Ад піраміды Сімаа па горадзе ва ўсе бакі разыходзіліся кіламетры розных сцен і фармавалі магутную абарончую лінію. Навукоўцы падлічылі, што толькі на будаўніцтва гэтых унутраных гарадскіх сцен спатрэбілася 125 тысяч кубаметраў каменя. Гэта супастаўна з сукупным аб'ёмам 50-ці алімпійскіх плавальных басейнаў.

Як людзі неаліту здолелі раўвязаць няпростую задачу будаўніцтва, пакуль застаецца загадкай. Паводле ацэнак археолагаў, у горадзе пражывала ад 10 да 20 тысяч чалавек. Пры гэтым горад быў велізарным для сваіх часоў. Падлічана, што агульная працягласць муроў перавышала 10 км.

У горадзе мелася вялікае свяцілішча, упрыгожанае фрэскамі і нефрытавымі артэфактамі. Археолагі выявілі 70 узрушаючых рэльефных скульптур з каменя.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках