19 красавiка 2024, Пятніца, 0:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крышціяну Ранальду здзейсніў фенаменальнае дасягненне ў Лізе чэмпіёнаў

3
Крышціяну Ранальду здзейсніў фенаменальнае дасягненне ў Лізе чэмпіёнаў

Знакаміты футбаліст прадаўжае скараць новыя рэкорды.

Нападнік «Ювентуса» Крышціяну Ранальду аформіў дубль у матчы ў адказ 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «Ліёна» і ўстанавіў шэраг новых дасягненняў.

Партугальскі форвард пабіў рэкорд «Ювентуса» ў галах за адзін сезон, які пратрымаўся 95 гадоў, паведамляе unian.net. На рахунку партугальца ў гэтым сезоне 37 галоў за турынскі клуб ва ўсіх турнірах.

Папярэдні рэкорд быў устаноўлены ў сезоне-1925/26 калі Ферэнц Хірцэр забіў 35 галоў.

Таксама цяпер на рахунку Ранальду 67 забітых мячоў у матчах плэй-оф Лігі чэмпіёнаў. Як паведамляе SportsCenter у Twitter, гэта столькі ж, колькі ў двух найбліжэйшых спаборнікаў партугальца (Ліянэля Мэсі і Томаса Мюлера), разам узятых. У Мэсі 46 галоў у плэй-оф.

Цікава, што Ранальду забіў усе сем галоў «Ювентуса» ў двух апошніх розыгрышах плэй-оф Лігі чэмпіёнаў.

Акрамя таго, паводле звестак Squawka Football, Ранальду - першы гулец у гісторыі Лігі чэмпіёнаў, які забіў больш за дзесяць галоў у турніры за тры розныя клубы. 10 разоў партугалец забіў за «Ювентус», 15 - за «Манчэстар Юнайтэд» і 105 - за «Рэал».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках