23 красавiка 2024, aўторак, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Санкт-Пецярбургу «кармілі галубоў» за Хабараўск і Беларусь

1
У Санкт-Пецярбургу «кармілі галубоў» за Хабараўск і Беларусь
ФОТА: DW

Сотні ўдзельнікаў акцыі праявілі салідарнасць з беларусамі, якія пратэстуюць.

У Санкт-Пецярбургу ў суботу, 8 жніўня, на пляцоўцы перад Гасціным дваром адбылася акцыя ў падтрымку пратэстных выступаў у Хабараўску і на знак салідарнасці з пратэстоўцамі ў Беларусі, піша «Нямецкая хваля».

Арганізатарамі сталі актывісты мясцовай суполкі Лібертарыянскай партыі Расеі і руху "Адкрытая Расея". Першапачаткова правядзенне акцыі пад дэвізам # кормимголубей планавалася на Дварцовай плошчы, але, даведаўшыся аб намерах, гарадская адміністрацыя тэрмінова абвясціла аб правядзенні тут забаўляльнага мерапрыемства. Таму аргкамітэт акцыі салідарнасці паведаміў праз сацсеткі пра тое, што адпраўка лістоў з загалоўкамі "Я/Мы Хабараўск" і "Жыве Беларусь" адбудзецца ў тым месцы, дзе ў пачатку дзясятых гадоў праходзілі акцыі ў рамках "Стратэгіі 31".

Увагу журналістаў прыцягнулі два маладзёны ў футболках з надпісам "Я супраць Пуціна". Адзін з іх, які назваў сябе Паўлам, сказаў: "Мы супраць Пуціна, бо мяркуем, што дыктатуры не месца ў Расеі. Мы за свабодную краіну. Таксама мы падтрымліваем Хабараўскі край, і заклікаем пецябруржцаў не баяцца бараніць свае правы". Другі, якога звалі Яўгенам, паведаміў, што служыў у паветрана-дэсантных войсках, і можа сцвярджаць, што ў войску таксама шмат хто незадаволены палітыкай расейскага прэзідэнта.

Праз паўтары гадзіны пасля пачатку акцыі арганізатары паведамілі, што шэсця не будзе, і што ўдзельнікі пачнуць разыходзіцца пасля таго, як усе нарыхтаваныя лісты ў Хабараўскі край і ў Беларусь будуць адпушчаныя ў спецыяльныя скрыні. А актывісты Лібертарыянскай партыі і "Адкрытай Расіі" знойдуць спосаб перадаць іх паводле прызначэння.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках