28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць свідравальных установак у свеце ўпала да рэкорднага мінімуму

Колькасць свідравальных установак у свеце ўпала да рэкорднага мінімуму
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Прычынай стала рэкорднае падзенне спажывання нафты.

Колькасць дзейных свідравальных установак у свеце ў ліпені знізілася да рэкорднага мінімуму. Пра гэта паведамляе unian.net са спасылкай на звесткі амерыканскай нафтасервіснай кампаніі Baker Hughes.

"У сярэднім у мінулым месяцы ў свеце працавала 1 030 установак супраць 1 073 у чэрвені. Пры гэтым ліпеньскі ўзровень на 1 208 меншы за паказчык за гэты ж месяц мінулага года", - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што ў ЗША колькасць установак у ліпені скарацілася на 19 што да папярэдняга месяца - да 255.

"На Блізкім Усходзе колькасць свідравальных установак упала на 28 - да 315 (мінімум з красавіка 2012 года), у Азіяцка-ціхаакіянскім рэгіёне - на 4, да 193, у Афрыцы - на 4, да 56 (самы нізкі ўзровень з чэрвеня 2009 года), у Еўропе - на 5, да 105 (мінімум з красавіка мінулага года)", - падкрэслівае выданне.

Між тым у Канадзе паказчык павялічыўся на 14 - да 32 установак, у Лацінскай Амэрыцы - на 3, да 74.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках