19 красавiка 2024, Пятніца, 13:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка трасецца ад страху

29
Лукашэнка трасецца ад страху
МАРЫЯ МАРОЗ
ФОТА: РАДЫЁ СВАБОДА

У Менску затрыманая Марыя Мароз - кіраўніца штаба Святланы Ціханоўскай.

У Менску 8 жніўня міліцыянты затрымалі Марыю Мароз - кіраўніцу штаба кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, пішуць naviny.by.

Як паведаміла прадстаўніца штаба кандыдаткі Ганна Красуліна, затрыманне адбылося проста каля ўваходу ў будынак, дзе знаходзіцца штаб Ціханоўскай і ў прысутнасці кандыдаткі ў прэзідэнты. Марыю Мароз пасадзілі ў мікрааўтобус і павезлі для ўдзелу ў нейкім адміністрацыйным працэсе. "А раз сёння субота, то гэта як мінімум да панядзелка, наколькі мы гэта разумеем у нашых рэаліях", - адзначыла Красуліна.

На пытанне, куды вязуць спн.Мароз, праваахоўнікі спачатку адказалі, што ў Цэнтральнае РУУС, а затым сказалі, што ў Савецкае РУУС. "Гэта значыць, яны самі нібы блытаюцца ў інфармацыі", - заўважыла прадстаўніца штаба.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках