24 красавiка 2024, Серада, 11:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча і ЗША ўмацоўваюць супрацоўніцтва

Польшча і ЗША ўмацоўваюць супрацоўніцтва

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы і Дзяржаўны сакратар ЗША падпішуць у Варшаве новае міждзяржаўнае пагадненне аб вайсковым супрацоўніцтве.

Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэа 15 жніўня возьме ўдзел у цэнтральных акцыях з нагоды Свята Войска Польскага і 100-годдзя Варшаўскай бітвы 1920 года, перадае «Польскае радыё».

Амэрыканскі палітык, які наведвае Польшчу з афіцыйным візітам, будзе прыняты прэзідэнтам Анджэем Дудам і прэм'ер-міністрам Матэвушам Маравецкім. Міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак і Дзяржаўны сакратар Майк Пампэа падпішуць новае міждзяржаўнае пагадненне аб вайсковым супрацоўніцтве. Пра гэта паведаміў кіраўнік кабінета прэзідэнта Польшчы міністр Кшыштаф Шчэрскі.

У Варшаве Дзяржаўны сакратар Майк Пампэа будзе ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях, прымеркаваных да 100-годдзя Варшаўскай бітвы 1920 гады як афіцыйны прадстаўнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Кіраўнік Польшчы запрасіў амэрыканскага лідэра ўзяць удзел ва ўрачыстасцях з нагоды гадавіны перамогі Войска Польскага над бальшавіцкай Чырвонай Арміяй 15 жніўня 1920 года падчас свайго апошняга візіту ў Вашынгтон у чэрвені гэтага года.

На падставе новага пагаднення аб польска-амэрыканскім супрацоўніцтве ў вайсковай сфэры на тэрыторыі Польшчы будзе дадаткова размешчана блізу тысяча вайскоўцаў ЗША, а таксама камандаванне 5-га армейскага корпуса ЗША. Акрамя таго, у адпаведнасці з дэкларацыяй прэзідэнтаў Польшчы і ЗША, змененая формула дыслакацыі войскаў ЗША ў Польшчы з ратацыйнай на сталую. Такім чынам колькасць амэрыканскіх жаўнераў у Польшчы павялічыцца прыкладна на адну тысячу да 5,5 тысяч. Таксама плануецца адкрыццё супольнага Цэнтра баявой падрыхтоўкі.

У рамках еўрапейскага турнэ Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэа на будучым тыдні наведае таксама Аўстрыю, Чэхію і Славенію.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках