25 красавiка 2024, Чацвер, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскі святар: За фальсіфікацыі чальцам камісій давядзецца расплачвацца

10
Менскі святар: За фальсіфікацыі чальцам камісій давядзецца расплачвацца
Аляксандр Шрамко

Усё можна на часе выправіць, але для гэтага патрэбны ўчынак.

- Зараз прачытаў меркаванне аднаго добрага святара, што сябраў выбарчых камісій, якія ўдзельнічаюць у фальсіфікацыі, трэба «пашкадаваць» і «не цкаваць». «Паднявольныя ж людзі», піша ў «Фэйсбуку» менскі святар Аляксандр Шрамко.

Па-першае, яны зусім не паднявольныя. Яны вольна нанятыя. Дый у камісіі бяруць удзел не без згоды. Можна было адмовіцца, але ж так хочацца выслужыцца, можа, катэгорыю падвысяць або хаця б прэмію дадуць.

Гэта значыць, чалавек, трымаючыся за сваю поліўку, распараджаецца жыццём усёй краіны, плюе на выбар і лёсы мноства людзей. І мы маем яго шкадаваць. Тады і наймітаў, які забівае цывільных жыхароў, «не трэба цкаваць» і трэба пашкадаваць? Бо забіць чалавека не так проста, такі стрэс, пашкадуйце яго, бедака.

Так, у нейкім высокім сэнсе ўсіх трэба шкадаваць. Чалавек пакутуе ад уласнага граху. Бандыт, эсэсаўцы, маньяк - для ўсіх Бог мае шкадобу. Але шкадавання не менш вартыя іхнія ахвяры. І пакуль бандыт «у справе», яго трэба спыняць і караць. І пакаранне мае быць няўхільным. А шкадаваць ужо потым, у турме.

Так і чальцы камісій. «Цкаваць» іх не трэба, але не трэба і ствараць ілюзій, што ім «нічога не будзе», усе сыдзе з рук і застанецца толькі заробленая поліўка плюс трошкі шкадавання ад ахвяр. Але яны не маленькія дзеці і часта самі любяць вучыць іншых адказнасці за ўчынкі. Яны павінны ведаць, што грамадскае ганьбаванне (як мінімум, а то і арт.192 КК РБ - да 5 гадоў) іх можа напаткаць, што давядзецца расплачвацца рэпутацыяй і добрым імем, можа, на ўсё жыццё. Вось тады для іх і застанецца толькі шкадоба.

Вядома, усё можна на часе выправіць, але для гэтага патрэбны ўчынак.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках