16 красавiка 2024, aўторак, 12:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Трэба ўсім разам паказаць вусатаму на ягонае месца на сметніку гісторыі»

2
«Трэба ўсім разам паказаць вусатаму на ягонае месца на сметніку гісторыі»

У беларусаў сёння – унікальны шанец.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў каардынатар фонду «Свабодная Расея» Зміцер Валуеў:

– У беларусаў цяпер унікальны гістарычны шанец, які выпадае далёка не кожнаму народу. У велізарнай колькасці грамадзянаў сфармавалася агульная мэта – жаданне пераменаў.

Адчуванне свайго адзінства і здольнасць да супольных скаардынаваных дзеянняў утвараюць самую магутную сацыяльную сілу ў свеце – сілу народнай самаарганізацыі.

Такая сіла здольная змяніць курс гісторыі і вярнуць краіну тым, каму яна належыць справядліва – яе грамадзянам.

Толькі разам, толькі разам беларусы змогуць ужо праз некалькі дзён жыць у іншай краіне – краіне з будучыняй, краіне, дзе можна будзе будаваць самыя смелыя планы і рыхтавацца да раней нябачаных перамог.

Для гэтага, перш за ўсё, трэба ўсім разам паказаць вусатаму царку на ягонае заслужанае месца – на сметніку гісторыі. У добры час!

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках