29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Засталося зусім трошку – і таракан адыдзе ў нябыт»

9
«Засталося зусім трошку – і таракан адыдзе ў нябыт»
ФОТА: «НАША НІВА»

Патрэбны адзін рывок.

Пра гэта тэлеграм-каналу «Баста!» расказаў чытач:

«Сёння і найбліжэйшыя дні стануць вызначальнымі для нашай краіны і для кожнага беларуса, гэтыя дні ўвойдуць у гісторыю, і ўсе мы будзем расказваць пра іх наступным пакаленням, таму што менавіта цяпер мы скідаем з сябе ярмо лукашызму, якое душыла нас апошнія 26 гадоў, – піша чытач. – За апошнія месяцы мы паказалі сваю сілу і салідарнасць адзін з адным, паказалі, што не баімся і што можам дзейнічаць крута і адважна.

Засталося зусім трошку, адзін рывок і таракан адыдзе ў нябыт, як страшны сон.

А далей – жыццё. Паўнавартаснае, у краіне дзе будзе справядлівасць і прыбытак, таму што ў ёй не будзе Лукашэнкі і ягонай банды».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках