20 красавiка 2024, Субота, 6:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малдаўская дэпутатка: Шчыра зычу беларусам не спыняцца

1
Малдаўская дэпутатка: Шчыра зычу беларусам не спыняцца
Інга Грыгорыу. Фота: facebook.com/inga.grigoriu

У Малдове ўчорашнія пратэстоўцы кіруюць краінай у парламенце.

Дэпутатка малдаўскага парламента Інга Грыгорыу апублікавала ў сваім Facebook зварот у сувязі з сітуацыяй у Беларусі (пераклад – belsat.eu).

«Мы ўсе сочым за падзеямі ў Беларусі. Чалавек без палітычнага досведу надумаў кінуць пальчатку аўтарытарнаму рэжыму, на першы погляд, без шанцу яго скінуць, бо яго падтрымліваюць тысячы людзей у сістэме, якія не хочуць зменаў», – сказала малдаўская дэпутатка.

Інга Грыгорыу падкрэсліла, што пратэсты ў Малдове пачаліся пяць гадоў таму і з таго часу не спыняюцца. Паводле ейных словаў, учорашнія пратэстоўцы сталі дэпутатамі, але прадаўжаюць барацьбу.

«Шчыра зычу беларусам не спыняцца і прадаўжаць свой маніфест. Каб стварыць альтэрнатыўную палітычную партыю і супраціўляцца прынамсі столькі, колькі мы супраціўляліся – чатыры гады на вуліцах», – дадала дэпутатка.

Яна таксама заявіла, што гатовая дапамагчы парадай, каб «пазбавіцца ад спекулянтаў і, такім чынам, ачысціць дзяржаўныя ўстановы».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках