30 кастрычнiка 2020, Пятніца, 4:27
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы па ўсёй краіне паведамляюць пра праблемы з доступам у інтэрнэт

36
Беларусы па ўсёй краіне паведамляюць пра праблемы з доступам у інтэрнэт

«Таракан» спужаўся не жартам.

У рэдакцыю Onliner прыходзіць шмат паведамленняў ад беларусаў, якія кажуць пра праблемы з інтэрнэтам. Так, у людзей ёсць складанасці з доступам да YouTube, загрузкай файлаў у Telegram і адкрыццём некаторых рэсурсаў. Праблемы назіраюцца ў розных гарадах і абласцях краіны.

Не працуюць многія папулярныя VPN-сэрвісы накшталт TunnelBear, паступаюць паведамленні пра немагчымасць зайсці на папулярныя беларускія сайты з-за мяжы. Многія наракаюць на цяжкасці з загрузкай медыяфайлаў у мэсэнджар. Варта адзначыць, што праблемы пакуль «плаваюць» – у некага могуць быць праблемы з мэсэнджарам, але нармальна працуе YouTube, і наадварот.

У некаторых крамах з'явіліся аб'явы пра магчымыя тэхнічныя збоі ў працы тэрміналаў. Аплата картай у такіх крамах у гэты момант немагчымая.

Паводле звестак крыніцаў Onliner, масавых блакаванняў доступу ў сетку з боку аператараў пакуль няма.

НЦАТ: фіксуюцца DDoS-атакі

У Нацыянальным цэнтры абмену трафікам журналісту Onliner расказалі пра фіксацыю з мінулай ночы DDoS-нападаў. Пры гэтым у НЦАТ запэўнілі, што напады адбіваюцца і канчатковыя карыстальнікі наўрад ці могуць сутыкнуцца з праблемамі доступу ў інтэрнэт.