19 красавiка 2024, Пятніца, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрус Кубілюс: ЕЗ павінен стаць на бок народа Беларусі

2
Андрус Кубілюс: ЕЗ павінен стаць на бок народа Беларусі

Якія б лічбы ні намаляваў Лукашэнка, ён будзе нелегітымным.

Кіраўнік дэлегацыі «Еўранэст», былы прэм'ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс выпусціў заяву пра сітуацыю ў Беларусі (пераклад – Charter97.org).

«Лукашэнка чарговы раз скраў выбары ў народа Беларусі, адхіліўшы патэнцыйных кандыдатаў, ён “намалюе” вынікі галасавання. Але на гэты раз для яго ўсё па-іншаму, таму што ён страціў лаяльнасць большасці людзей.

Якія б лічбы ні намаляваў Лукашэнка заўтра, ён будзе нелегітымным прэзідэнтам пасля “скрадзеных” выбараў. І ён сутыкнецца з іншай і сапраўднай беларускай нацыяй у якасці апазіцыі. ЕЗ павінен стаць на бок народа Беларусі і не прызнаць нелегітымнага Лукашэнку», – напісаў палітык у сваім акаўнце ў Твітэры.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках