25 красавiка 2024, Чацвер, 23:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкія еўрадэпутаты вылучылі ўльтыматум Лукашэнку

9
Нямецкія еўрадэпутаты вылучылі ўльтыматум Лукашэнку

Копія ліста накіраваная таксама амбасадарам Беларусі ў Бельгіі і ў Нямеччыне.

Нямецкія дэпутаты ад фракцыі «Зялёных» напісалі ліст Лукашэнку, у якім запатрабавалі неадкладна вызваліць несправядліва затрыманых грамадзянаў. Копія ліста накіраваная таксама амбасадарам Беларусі ў Бельгіі і ў Нямеччыне (пераклад –Charter97.org).

Ліст падпісалі Сяргей Лагадзінскі, Віёла фон Краман-Таўбадэль, Райнхард Буцікофер, Ханна Нэйман.

«Мы заклікаем вас неадкладна вызваліць спадара Шклярава, як і ўсіх іншых несправядліва затрыманых і пераследаваных грамадзянаў, аднавіць права голасу і права на інфармацыю, сходы і свабоду слова для ўсіх вашых грамадзянаў, паважаць свабоду палітычных магчымасцяў апазіцыйных кандыдатаў, якія усё яшчэ ўдзельнічаюць у выбарах, у максімальна магчымай ступені і не перашкаджаць гэтаму ўвогуле. Гэта, вядома, таксама ўключае права ўсіх кандыдатаў праводзіць свае перадвыбарчыя мерапрыемствы свабодна і публічна!

Гэта мінімальныя патрабаванні для любых надзей на паступовае падтрыманне, не кажучы ўжо пра паляпшэнне, стасункаў вашай краіны з Еўрапейскім звязам і сусветнай супольнасцю. Усё астатняе можа азначаць толькі ўзмацненне ізаляцыі, санкцыяў і пагаршэнне двухбаковых стасункаў», – напісалі еўрадэпутаты.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках