29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нас нашмат больш, таракан уцёк з Менска»

17
«Нас нашмат больш, таракан уцёк з Менска»
ФОТА: «НАША НІВА»

Гледзячы на чаргу, усім усё стала зразумела.

Тэлеграм-канал «Баста!» апублікаваў апавяданне чытачкі пра сітуацыю ў краіне.

«Таракан уцёк з Менска, - піша падпісантка, - пакінуўшы за сабой тых, хто яму ўжо не верыць. Мяркуючы з хуткасці, з якой ён ехаў вуліцамі - даверу няма нават да сваіх. Ён сёння ж паляціць у іншую краіну і там перачакае ўсё. Пакінуў тут дурняў, якія яму ўсё не вераць. Нас нашмат больш. Гледзячы на чаргу - усім усё стала зразумела. Флэшмобы, чэргі - усё гэта сведчыць пра тое, што ўжо сёння сілавікам трэба было надзець майку з пагоняй пад форму і выйсці ў людзі з чыстай душой.

Рэжыму прыйшоў канец, я сёння абавязкова выйду проста на вуліцу і буду проста шпацыраваць з усімі. Давайце ўжо цяпер святкаваць нашу перамогу шпацырам па вуліцы».

Які агульны план дзеянняў? У дзень галасавання, 9 жніўня, людзей заклікаюць збірацца каля выбарчых участкаў у цэнтральных раёнах гарадоў да часу іх закрыцця а 20-й для падвядзення вынікаў незалежных падлікаў галасоў (платформа «Голас» і іншыя).

На наступны дзень, у панядзелак, 10 жніўня, ужо з раніцы неабходна будзе рэагаваць на заявы ўладаў. Калі прызнаюць паразу, то мільёны беларусаў выйдуць на святочнае шэсце. Калі будуць хлусіць, то мільёны беларусаў іх спакойна аспрэчаць праз усебеларускі страйк і штодзённыя дэманстрацыі пратэсту ва ўсіх беларускіх гарадах з 19-й.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках