26 студзеня 2021, aўторак, 9:37
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: Новыя аўтамабілі для беларусаў значна падаражэюць

9
Экспэрт: Новыя аўтамабілі для беларусаў значна падаражэюць

Крэдытаванне замарожанае.

Кошт аўтамабіляў у беларускіх дылераў значна падымецца да канца года, працэс ужо пачаўся, паведамілі парталу Interfax.by у Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі.

"Сітуацыя ў краіне прывяла да чарговага вітка дэвальвацыі нацыянальнай валюты да ўсіх валют і аўтадылеры суразмерна падымаюць кошт па меры распродажу складоў і па факце паступлення новых партый аўтамабіляў", - пракаментаваў генеральны дырэктар БАА Аляксандр Сідарэвіч.

"Кошт аўтамабіляў апошнія месяцы расце прапарцыйна падзенню курсу беларускага рубля да кошыка валют і павелічэнню сабекошту з боку заводаў - вытворцаў", - дадаў ён.

У структуры рынку продажаў новых аўтамабіляў аўтамабільнымі дылерамі Беларусі на жнівень бягучага года, 70,8% рынка продажаў складаюць аўтамабілі, вырабленыя ў Расеі. На аўто, сабраныя ў Беларусі, прыпадае 16,6%, астатнія ўвозяцца з-за межаў агульнай мытнай прасторы.

"Асноўнае фармаванне кошту на аўтамабільным рынку адбываецца не ў Беларусі. Аўтазаводы ў РФ падымаюць свае цэны не менш, чым на 6% штогод. Па выніках жа 2020 гады аўтамабілі расейскай вытворчасці падаражэюць больш чым на 16%", - падкрэсліў кіраўнік асацыяцыі.

Таксама пагаршае сітуацыю тое, што ўсе банкі Беларусі практычна спынілі спажывецкае крэдытаванне, адзначыў экспэрт. Скарочанае і аўтакрэдытаванне юрыдычных асоб. "Фармальна крэдытныя прадукты для юрыдычных асоб яшчэ даступныя, але фактычна выдача рэсурсаў скарочаная да мінімуму", - паведаміў Сідарэвіч.

У жніўні продажы новых аўтамабіляў упалі на 10% у дачыненні да ліпеня, і не перавысілі 4 500 адзінак, што на 23% ніжэй за жнівень мінулага года. У верасні таксама назіраецца нізкая актыўнасць пакупнікоў.

"Слабы попыт на фоне нявызначанасці сітуацыі ў краіне, а таксама прыпыненне крэдытавання прывядуць да значнага падзення продажу ў верасні і ў наступных месяцах года", - рэзюмаваў генеральны дырэктар Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».