16 красавiка 2024, aўторак, 23:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнікі МУС: Мы не хочам, каб нас ненавідзеў уласны народ

160
Супрацоўнікі МУС: Мы не хочам, каб нас ненавідзеў уласны народ
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА TUT.BY

Шарагоўцы і афіцэры стаміліся ад усяго і не хочуць абараняць «таракана» і ягоную світу.

МУС вельмі стомлены ад гэтага ўсяго: «Мы не хочам, каб нас ненавідзеў наш уласны народ, бо ў нас, у адрозненне ад Лукашэнкі і ягонай світы, няма грошай і нам няма куды ўцякаць. Ды і мы не хочам нікуды ўцякаць, хочам жыць у сваёй краіне», - кажуць звычайныя супрацоўнікі, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

«Я, размаўляю з аднакласнікамі, - распавядае чытач канала, - якія працуюць у МУС: там і афіцэры, і звычайныя службоўцы ў розных ведамствах.

МУС вельмі стомлены ад гэтага ўсяго. Усе хочуць спакойна жыць і працаваць. Вайны яны сапраўды не хочуць, гэта ў іх выклікае жывёльны страх. Як мне сказалі, паміраць і ваяваць за Лукашэнку ніхто не хоча: «Мы не хочам, каб нас ненавідзеў наш уласны народ, бо ў нас, у адрозненне ад Лукашэнкі і ягонай світы, няма грошай і нам няма куды ўцякаць. Ды і мы не хочам нікуды ўцякаць, хочам жыць у сваёй краіне.

«Лезе са шкуры» толькі кіраўніцтва, яны там усё ў вельмі цвёрдым замесе і ім ёсць, што страчваць. Усе астатнія проста чакаюць. Мы разумеем, калі ўлада не зменіцца, то ўсё адно працягнецца партызанская барацьба: будуць прыніжаць нашых дзяцей, праколваць нам шыны, па-ўсякаму нам шкодзіць, кучы пад дзверы і іншае. Знойдуць, як адпомсціць. Па начах будзе страшна аднаму вяртацца з працы. Але, самае страшнае - гэта людская нянавісць, калі цябе ненавідзяць усе вакол, калі ты выходзіш з кватэры, а на цябе глядзяць, як на фашыста. І мы адэкватна разумеем, што ў такой атмасферы, мы проста не зможам жыць».

Напісаць каментар 160

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках