19 красавiка 2024, Пятніца, 22:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Кампанія з ЗША прызнала дачыненне да блакавання інтэрнэту ў Беларусі

29
Bloomberg: Кампанія з ЗША прызнала дачыненне да блакавання інтэрнэту ў Беларусі

Кампанія Sandvine паставіла ў Беларусь абсталяванне, якое дазваляе фільтраваць да 40% інтэрнэт-трафіку.

Амерыканскі вытворца сеткавага абсталявання Sandvine Inc. прадаў беларускім уладам тэхніку, якая дазваляе фільтраваць да 40% уваходнага і выходнага з краіны інтэрнэт-трафіку. Пра гэта сведчыць запіс размовы кіраўніцтва кампаніі з супрацоўнікамі, які апынуўся ў распараджэнні Bloomberg, паведамляе DW.

Як удакладняе выданне, 11 верасня кіраўніцтва Sandvine правяло тэлефонную канферэнцыю, каб супакоіць супрацоўнікаў, устрывожаных магчымымі наступствамі супрацоўніцтва кампаніі з Беларуссю. У размове тэхнічны дырэктар Sandvine Александар Хаванг, між іншым, згадаў, што кампанія на працягу года супрацоўнічала з беларускай урадавай арганізацыяй. Ён таксама прызнаў, што ўлады маглі выкарыстоўваць абсталяванне кампаніі для блакавання вэб-сайтаў і мэсэнджараў падчас пратэстаў у Беларусі, аднак, на думку Хаванга, абмежаванне доступу да спецыфічных матэрыялаў на інтэрнэт-сайтах не мае дачынення да парушэння правоў чалавека.

«Мы не хочам гуляць у сусветную паліцыю, - заявіў ён падчас канферэнцыі. - Мы верым, што кожная суверэнная дзяржава павінна мець права на тое, каб усталёўваць уласную палітыку адносна таго, што ў ёй дазволена або забаронена».

Паводле звестак Bloomberg, асноўным падрадчыкам, праз якога амерыканцы пастаўлялі сваё абсталяванне ў Беларусь, была расейская кампанія «Инфосистемы Джет», якая ў пачатку 2019 года склала з Беларуссю ўгоду на 2,5 млн даляраў.

Як паведамляе выданне, амерыканскае абсталяванне было ўстаноўленае ў Менску на двух аб'ектах, адкуль беларускі цэнтр абмену трафікам мог кіраваць інтэрнэт-актыўнасцю ў краіне.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках