16 красавiка 2024, aўторак, 20:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Мэр Харкава Кернэс знаходзіцца ў коме

17
СМІ: Мэр Харкава Кернэс знаходзіцца ў коме
ГЕНАДЗЬ КЕРНЭС

У Генадзя Кернэса вельмі складаная форма каранавіруса.

Мэр Харкава Генадзь Кернэс дастаўлены ў лякарню з двухбаковым запаленнем лёгкіх, у яго вельмі складаная форма каранавіруса, паведамляе zn.ua са спасылкай на крыніцы ў Офісе прэзідэнта Украіны.

Крыніцы ў ОПУ і Харкаўскай мэрыі паведамілі, што Кернэс знаходзіцца ў коме, аднак, гэтая кома штучная ці вынік ступені цяжкасці захворвання, крыніцы не паведамілі.

У апошні раз Кернэса бачылі на публіцы 23 жніўня - на дзень горада.

Крыніцы паведамілі, што ён захварэў у першых днях верасня. У лякарню трапіў на мінулым тыдні.

Нагадаем, што інфармацыя пра тое, што ў Кернэса каранавірус, з'явіліся яшчэ ў пачатку верасня. Тады ягоная прэс-служба зняпраўдзіла, што ў яго пацверджаны COVID-19.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках