18 красавiка 2024, Чацвер, 10:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

21 год таму былі выкрадзеныя Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі

19
21 год таму былі выкрадзеныя Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі

Мы памятаем!

Дваццаць адзін год таму ў Менску былі выкрадзеныя апазіцыйны палітык Віктар Ганчар і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі.

Увечары 16 верасня 1999 года Ганчар і ягоны сябар Красоўскі прыехалі ў лазню, размешчаную ў Менску на вуліцы Фабрычнай, 20. Апошні раз іх бачылі прыкладна ў 22.35, калі абодва выйшлі з будынка і селі ў «Джып-Чэрокі», які належаў Красоўскаму.

Паводле звестак следства, пры аглядзе прылеглай тэрыторыі былі знойдзеныя асколкі фараў аўтамабіля, сляды тармажэння аўтамашыны і яе ўдару аб дрэва, а таксама сляды крыві. Вынікі экспертызы паказалі, што ступень дакладнасці паходжання плямаў крыві ад Ганчара складае 99,6%, піша gazetaby.com.

Крымінальную справу паводле факту знікнення Ганчара і Красоўскага распачала пракуратура Менска.

Прадстаўнікі апазіцыі, родныя зніклых і міжнародная грамадскасць мяркуюць, што Ганчар і Красоўскі былі выкрадзеныя паводле палітычных матываў. У датычнасці да гэтага злачынства яны падазраюць найвышэйшых службовых асобаў Беларусі.

Чацвёра грамадзянаў Беларусі, якіх Еўразвяз мяркуе датычнымі да знікненняў апазіцыйных палітыкаў у 1999–2000 гадах, да гэтага часу знаходзяцца пад дзеяннем візавых і эканамічных санкцый. У іх ліку – былы міністр унутраных справаў Уладзімір Навумаў, экс-кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Віктар Шэйман, Юры Сівакоў, які ў перыяд знікнення палітыкаў займаў пасаду міністра ўнутраных справаў, і Дзмітрый Паўлічэнка, былы камандзір брыгады спецназа ўнутраных войскаў МУС.

23 лістапада 2000 быў арыштаваны камандзір брыгады спецназа ўнутраных войскаў МУС Дзмітрый Паўлічэнка. Ягонаму арышту папярэднічаў рапарт кіраўніка СІЗА № 1 Алега Алкаева – пра канфіскацыю так званага «расстрэльнага» пісталета напярэдадні знікненняў Захаранкі, Ганчара і Красоўскага.

Пад падазрэнне трапіў і Віктар Шэйман. Аднак у СІЗА Паўлічэнка правёў усяго некалькі гадзінаў. Ён быў выпушчаны на асабістае распараджэнне прэзідэнта. Праз некалькі дзён свае пасады страцілі генеральны пракурор Алег Бажэлка і старшыня КДБ Уладзімір Мацкевіч. Месца Бажэлкі заняў Віктар Шэйман.

У снежні 2019 г. экс-баец спецатрада МУС Юры Гараўскі, які называе сябе былым байцом САХРа (спецыяльнага атрада хуткага рэагавання ўнутраных войскаў МУС Беларусі), у эксклюзіўным інтэрв'ю DW расказаў, як былі выкрадзеныя і забітыя апазыцыйныя палітыкі, якія дамагаліся адстаўкі Лукашэнкі: «Я ўдзельнічаў у забойствах Захаранкі і Ганчара».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках