28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чысты прыбытак арганізацый Беларусі абрынуўся амаль утрая

3
Чысты прыбытак арганізацый Беларусі абрынуўся амаль утрая

Колькасць стратных арганізацый вырасла на 27,5% у параўнанні з мінулым годам.

За першыя сем месяцаў гэтага года чысты прыбытак арганізацый Беларусі склаў 3 млрд рублёў, скараціўшыся на 63,9%.

Такія звесткі апублікаваў Белстат, паведамляе сайт «Белорусы и рынок».

Прыбытак ад рэалізацыі за той жа перыяд вырас на 8,6% да 10,67 рублёў.

Даход за сем месяцаў вырас на 2,7% да 139,68 рублёў. Сабекошт пры гэтым павялічыўся на 1,8% да 111,68 рублёў.

Рэнтабельнасць продажаў за сем месяцаў склала 7,6%, што на 0,4 адсотка больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Колькасць стратных арганізацый за сем месяцаў - 1 285, што на 27,5% больш, чым летась.

Запазычанасць арганізацый па крэдытах і пазыках з пачатку года павялічылася на 15% да 90 млрд рублёў, у тым ліку пратэрмінаваная знізілася на 25,4% да 2,28 рублёў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках