25 красавiка 2024, Чацвер, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эстонія гатовая прымаць IT-фірмы з Беларусі

7
Эстонія гатовая прымаць IT-фірмы з Беларусі

Адпаведная работа ўжо вядзецца.

Пра гэта кіраўнік МЗС Эстоніі Урмас Рэйнсалу заявіў у інтэрв'ю ERR.

«Я размаўляў з прадстаўнікамі беларускай грамады ў Эстоніі, і МЗС рыхтуе адпаведныя прапановы нашаму ўраду, мы таксама праводзім кансультацыі з іншымі міністэрствамі з тым, каб высветліць, якія ў нас ёсць магчымасці нароўні з дапамогай для пераезду ў нашу краіну, перш за ўсё беларускіх IT-кампаній», - сказаў Урмас Рэйнслалу.

«Для Літвы Беларусь з'яўляецца непасрэдным суседам, у іх агульная мяжа. Ці трэба нам мяняць прынцыпы нашай візавай палітыкі? Думаю, што не, нам варта іх захаваць. Аднак мы павінны быць гатовыя рабіць выключэнні», - дадаў ён.

З ягоных слоў, Эстонія гатовая прыцягнуць IТ-фірмы з Беларусі. Адпаведная работа ўжо вядзецца.

«У нашым міграцыйным заканадаўстве зроблены выключэнні для ІТ-спецыялістаў, і мы абавязкова павінны над гэтым працаваць. Спадзяюся, што EAS, як мэтавая ўстанова, якая займаецца інвестыцыямі, распачне пэўныя крокі ў гэтым кірунку», - сказаў Рэйнсалу.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках