24 красавiка 2024, Серада, 3:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кожны з нас павінен унесці ўклад у перамогу над рэжымам Лукашэнкі

18
Кожны з нас павінен унесці ўклад у перамогу над рэжымам Лукашэнкі
ФОТА: АЛЯКСАНДР ВАСЮКОВІЧ/VOT-TAK.TV/BELSAT.EU

Зварот да тых, хто пакуль яшчэ сядзіць дома.

Думаеце, што за вас усё пратэсты зробяць іншыя? Уважаеце, што для звяржэння хворага бандыта выстарчыць нядзельных маршаў? Памыляецеся, не хопіць.

Хачу нагадаць, што краінай дагэтуль кіруе фашыст, - піша адзін з лідараў пратэстаў у менскім мікрараёне Сухарава ў Менску. - Ці за месяц вы ўжо забыліся?

Хочаце каб ён застаўся, перапісаў у чарговы раз канстытуцыю або прадаў нас Пуціну? Думаеце, што за вас усе пратэсты зробяць іншыя? Уважаеце, што для звяржэння хворага бандыта хопіць нядзельных маршаў?

Памыляецеся, не хопіць.

Нагадаю правілы, каб наблізіць перамогу: удзел у нядзельных маршах, удзел у раённых маршах, ланцугі салідарнасці, забастоўкі (можна італьянскія), нявыплата камуналкі, падаткаў і штрафаў, якасная агітацыя ў чатах (а не звычайнае флудзілава), узлом хакерамі дзяржаўных сайтаў і сістэм, зняцце ўкладаў з банкаўскіх рахункаў, падтрымка і ўзаемадапамога.

Калі вы думаеце, што ўсё гэта зробяць за вас, а вы зможаце адседзецца ў старонцы, то потым не грашыце на сябе і іншых, што недапляжылі рэжым.

Хачу выказаць падзяку тым, хто прыходзіць да нас на Сухараўскія маршы. Знаходзіць час, сілы і магчымасці, а не адгаворкі. Асобны рэспект тым, хто пасля таго, як нас разганяюць, вяртаецца і працягвае марш. Вы - самыя неверагодныя.

На самай справе за два тыдні стала зразумела, што слабавікі прыязджаюць у першую чаргу каб разагнаць, а не каб затрымаць. Хто ходзіць на маршы, той мог даўно гэта заўважыць. І ўцячы ад іх напэўна толькі кульгавы не зможа.

Звяртаюся да тых, хто пакуль сядзіць дома. За ўвесь час нашых маршаў было затрымана толькі два чалавекі (і тое, гэта было ў самым пачатку, калі рэальна прыехалі амапаўцы), хоць тады маглі спакойна і дзесяць забраць. Прааналізаваўшы нашы акцыі, прыйшлі да высновы, што баяцца можна толькі аднаго - што ты застанешся сядзець дома. Мы не разумеем чаму з канала ў 2000 + чалавек прыходзіць 10%. Калі ў вас ёсць на тое важныя прычыны, то напішыце некалькі разоў пра гэта ў чаце. Не паспяваеце з-за працы? Можна паспрабаваць збірацца крыху пазней, але праўда і марш будзе пачынацца ў поцемках. Але калі нас будзе шмат, то гэта не праблема. Толькі дайце ведаць, калі трэба нешта памяняць, не маўчыце. Рабы нямыя.

І не забывайце адно важнае правіла: Калі нас няма ў СМІ - значыць нас няма, значыць нас не ўбачаць сотні тысяч прыхільнікаў, значыць мы не паслужы камусьці натхняльным прыкладам. Таму бярыце з сабой сцягі (пажадана на вудзе, каб калона выглядала эфектнай) і рабіце фота і відэа маршаў, а потым скідайце ў вялікія каналы або ў наш чат. Чым больш інфармацыі, чым ярчэй прыклад, тым мацней рэзананс, тым больш людзей выйдзе заўтра.

Жыве Беларусь! Жыве вечна!»

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках