25 красавiка 2024, Чацвер, 3:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штурм «бэрлінскага пацыента»

8
Штурм «бэрлінскага пацыента»
АЛЯКСЕЙ НАВАЛЬНЫ
ФОТА: AP

Лаўроўцы раптам успомнілі пра Венскую канвенцыю.

Стаўшы клінам - «свіннёй», падняўшы над залыселай галавой, нібы харугву, Венскую канвенцыю, пасольства Расеі ў Нямеччыне пайшло ў атаку на нямецкія пазіцыі - дамагаючыся сустрэчы з Навальным у «Шарытэ». «Маем права»! - крычалі лаўроўцы, наступаючы. «Канвенцыя аб консульскай камунікацыі»! Рунуліся з аточанай цытадэлі дзявятым валам на прарыў.

Ці не тыя гэта «консульскія супрацоўнікі», што летась у Бэрліне прымчаліся на рысях, з харчамі ад недаедзенага абеду на вусах, на сустрэчу са злоўленым расейскім забойцам Хангашвілі? Пасланцы крамлёўскага кансуляту з пагонамі пад пінжаком?

Зайсці ў палату, нешта выведаць, паглядзець, як адчувае сябе «бэрлінскі пацыент». Ці адэкватны? Ферштейн? Што памятае? Як настроены? Атрымаць інфармацыю. Напісаць справаздачу. А не пусцяць немцы, адаб'юць атаку на «бэрлінскага пацыента», таксама гу-у-у-т! Зноў абвінаваціць Нямеччыну. Не выконваюць канвенцыю, схавалі расейскага грамадзяніна ад Радзімы-маці - атрутніцы!

Тэлеграм-канал «Серпом По»

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках