25 красавiка 2024, Чацвер, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мы не носім балаклавы і не хаваем свае імёны»: адвакаты звярнуліся да беларусаў

9
«Мы не носім балаклавы і не хаваем свае імёны»: адвакаты звярнуліся да беларусаў

79 адвакатаў запісалі відэаролік.

Відэазварот пра бяспраўе ў краіне запісалі беларускія адвакаты.

"Мы адвакаты, і мы беларусы. Мы не носім балаклавы і не хаваем свае імёны. Мы дапамагаем людзям. Але цяпер мы сутыкнуліся з грубым парушэннем закона. Нам не дазваляюць пабачыцца з грамадзянамі, якія затрыманыя, нам не паведамляюць пра час і месца разгляду адміністрацыйных спраў у судзе. Нам не дазваляюць фатаграфаваць матэрыялы справы і не звяртаюць увагі на грубыя памылкі. У судах апытваюць супрацоўнікаў у масках і мяркуюць, што гэта законна", - пералічваюць адвакаты парушэнні закона, якія сталі штодзённай з'явай у Беларусі.

Яны выказваюцца ў падтрымку сваіх арыштаваных калег Максіма Знака і Іллі Салея. "Яны выконвалі свае прафесійныя абавязкі, яны дзейнічалі выключна ў рамках закона і ў прававым полі. На іх месцы можа апынуцца кожны з нас", - заяўляюць адвакаты і патрабуюць вызваліць Знака і Салея.

"У нас адна мэта - захаванне законнасці і вяршэнства права", - канстатуюць яны.

Пад зваротам падпісаліся 79 адвакатаў.

Сябры Каардынацыйнай рады Максім Знак і Ілля Салей арыштаваныя 9 верасня. Іх падазраюць у закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках