28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Я быў проста здзіўлены тым святам жыцця, якое там зладзілі»

1
«Я быў проста здзіўлены тым святам жыцця, якое там зладзілі»

Cвабода вымывае з душы шэрасць.

Жыхар Капыля падзяліўся з Telegram-каналам «Баста!» ўражаннямі ад вечаровых акцый салідарнасці, якія праводзяць менчукі.

- Жыву ў Капылі, учора прыехаў да сястры ў Менск, у мікрараён Лошыца. Увечары павалакла мяне на вечаровую акцыю. Я быў проста здзіўлены тым святам жыцця, якое там зладзілі. І гэта ў іх кожны дзень!

Я зразумеў, што мы ўсе жывем у нейкім дэпрэсіўным асяроддзі ў сябе там, ды і не толькі мы - уся краіна.

Куды ні глянь - усюды толькі праца, дом, лецішча, гаспадарка. Сур'ёзны падыход да ўсяго і п’янка замест забавак. Так больш нельга.

Свабода больш файна і прыемна для душы, чым усё гэта. Яна вымывае з нас шэрасць і паказвае, што мы жывыя і, што свет не абмежаваны станком, камбайнам і хакеем.

Усур'ёз задумаўся пра тое, што трэба вазіць у Лошыцу людзей на выправы-экскурсіі, упэўнены, што тады многія прачнуцца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках