25 красавiка 2024, Чацвер, 13:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі судзілі глуханямога за тое, што «выкрыкваў лозунгі» на пратэстах

41
У Беларусі судзілі глуханямога за тое, што «выкрыкваў лозунгі» на пратэстах

Хлопца збілі пры затрыманні.

Суд Чыгуначнага раёна Гомеля 16 верасня разглядаў адміністрацыйную справу ў дачыненні да 23-гадовага Аляксандра. Хлопец - інвалід з дзяцінства, ён практычна не гаворыць і не чуе, дрэнна бачыць. Аднак, паводле версіі міліцыі, ён «актыўна ўдзельнічаў у несанкцыянаваным мітынгу, размахваў рукамі, гучна выкрыкваў лозунгі».

Пра гэта kp.by распавяла маці Аляксандра пасля суда. Паводле ейных слоў, менавіта так было сказана ў матэрыялах справы. Аднак сына апраўдалі за недаказанасцю віны. Маладога чалавека затрымалі сілавікі яшчэ 12 жніўня пасля акцыі пратэсту. Маці сцвярджае, што Аляксандр не ўдзельнічаў у мітынгу.

- Ён вяртаўся з працы, рабіў перасадку ў цэнтры горада і на прыпынку чакаў аўтобуса. Калі Саша ўжо ўваходзіў у салон, у гэты момант пад'ехаў аўтазак, сына выцягнулі з аўтобуса і зацягнулі ў аўтазак. Саша паказваў на слыхавы апарат, спрабаваў растлумачыць, што не чуе, але на гэта не звярталі ўвагі. Наадварот, яго пачалі біць - па нагах, па галаве. Адвезлі ў Чыгуначны РАУС, дзе прымусілі ляжаць доўгі час тварам у падлогу, там таксама штурхалі, калі ён спрабаваў перавярнуцца, - распавядае жанчына. - Была драпіна на лбе, сінякі на спіне, на нагах.

У той вечар, калі тэлефон сына стаў недаступны, мама абтэлефанавала ўсе РАУС і ў выніку з цяжкасцю знайшла Аляксандра. Яна прыехала ў райаддзел, доўга тлумачыла, што сын практычна глуханямы, прасіла яго адпусціць.

У выніку хлопца вызвалілі, тым не менш паспелі скласці пратакол - дапытвалі яго без сурдаперакладчыка, адзначае гамяльчанка. Суд адбыўся толькі цяпер - больш чым праз месяц.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках