20 красавiка 2024, Субота, 3:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве за дзень на СOVID-19 захварэла 41 дзіця

У Кіеве за дзень на СOVID-19 захварэла 41 дзіця
Фота: ТАСС

У сталіцы Украіны ўжо 18 449 пацверджаных выпадкаў захворвання.

За дзень 16 верасня ў сталіцы Украіны зарэгістравалі 379 выпадкаў захворвання каранавірусам, з іх 41 дзіця, 5 хворых памерлі. Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на звесткі, якія падаў мэр Кіева Віталь Клічко.

Сярод новых хворых 208 жанчын ва ўзросце ад 18 да 76 гадоў, 130 мужчын ва ўзросце ад 18 да 83 гадоў, 20 дзяўчатак ад 7 месяцаў да 16 гадоў і 21 хлопчык ад 3 да 17 гадоў. Захварэлі 7 медыкаў.

31 хворага шпіталізавалі.

Больш за ўсё выпадкаў захворвання выявілі ў Дарніцкім (72), Дняпроўскім (59) і ў Дзеснянскім (55) раёнах.

На 17 верасня ў сталіцы ўжо 18 449 пацверджаных выпадкаў захворванняў на COVID-19. Каранавірус забраў жыцці 296 кіян. 5601 жыхар пераадолеў хваробу (з іх 82 за ўчора).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках