25 красавiка 2024, Чацвер, 17:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуску, якая прыдумала лозунг «Стоп таракан», забралі ў ІЧУ

36
Беларуску, якая прыдумала лозунг «Стоп таракан», забралі ў ІЧУ
Людмила Борейко
Фото: racyja.com

Ейнага сына збілі невядомыя.

31 сакавіка ў Глыбокае прыязджаў блогер, аўтар YouTube-канала «Краіна для жыцця» Сяргей Ціханоўскі. Ён вёў з галоўнай плошчы стрым са сваімі падпісантамі. На сустрэчу прыйшла і 58-гадовая пенсіянерка, прадавец кветак Людміла Барэйка. Яна распавяла, як жывуць людзі ў ейным родным горадзе, выказала сваё меркаванне пра палітыку ўладаў, а таксама эпідэмію каранавіруса.

Гэта відэа ўжо набрала амаль 1,5 млн праглядаў - і стала самым папулярным на канале «Краіна для жыцця».

У траўні за гэтае інтэрв'ю жанчына атрымала штраф 270 рублёў - за парушэнне ч. 1 арт. 23.34 КоАП. З пункту гледжання міліцыі, яна ажыццявіла «пікетаванне шляхам публічнага выказвання сваiх грамадска-палітычных інтарэсаў і асабістага стаўлення да дзейнай улады ў рэжыме онлайн на YouTube-канале «Краіна для жыцця» без адпаведнага дазволу Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта» (з запісу ў пратаколе), піша tut.by.

«У ІЧУ раздзелі дагала: шукалі нешта «забароненае». А напраўду хацелі прынізіць»

Пасля прэзідэнцкіх выбараў Людміла Барэйка хадзіла на мірныя акцыі пратэсту ў Глыбокім:

- У жніўні паводле двух пратаколах згодна з артыкулам 23.34 КоАП мне далі штраф - 22 базавыя адзінкі (594 рублі). У пятніцу, 11 верасня, пад дзве гадзіны дня мяне позвай выклікалі ў РАУС - для складання новага пратакола.

У той жа дзень, з раніцы, Людміла надумала пайсці ў суд - падтрымаць мужчыну, якога таксама абвінавачвалі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу.

- Калі суд скончыўся - яму далі 5 дзён арышту, - мы выйшлі на двор. Да мяне падышлі пяцёра міліцыянтаў: «Вы затрыманыя». Я тлумачу: «Дык я і сама збіраюся прыйсці пад дзве гадзін у РАУС». «Мы затрымліваем вас цяпер, вязём для складання пратаколу». Прывезлі ў аддзел - і затрымалі на 72 гадзіны. Начальніку РАУС Валерыю Круклінскому я паведаміла: «У мяне непаўналетняе дзіця». Але, нягледзячы на гэта, мяне забралі ў ІЧУ - у лёгкім адзенні, у якім я была. Не дазволілі ўзяць лекі.

У ізалятары часовага ўтрымання, са слоў Людмілы, была такая абстаноўка:

- Мяне пасадзілі ў адну камеру з жанчынай, якую падазраюць у тым, што яна ўдарыла нажом іншую жанчыну. Кожную раніцу і вечар мяне ставілі да сценкі, аглядалі, праводзілі па целе металашукальнікам. Раздзявалі дагала, загадвалі зняць нават сподняе. Штодня праводзілі ператрусы ў камеры, аглядалі кожны прадмет майго адзення, а абутак прымушалі згінаць напалам. Я не ведаю, што забароненае яны шукалі ў маіх рэчах. І як гэта «забароненае» магло патрапіць у камеру? Думаю, проста хацелі зняважыць.

З ІЧУ Людміла Барэйка выйшла ў панядзелак, 14 верасня. Жанчыну прывезлі ў суд. Але працэс перанеслі на 17 верасня.

«Мяне адмыслова «закрылі» ў ІЧУ, каб невядомыя збілі маё дзіця»

На наступны дзень пасля таго як Людміла Барэйка трапіла ў ІЧУ, 12 верасня, невядомыя збілі ейнага сына - 17-гадовага студэнта Кірыла Барэйку.

- Кірыла паклікаў пацыраваць па горадзе хлопец, з якім яны вучыліся ў школе. Прыкладна а палове адзінаццатай увечары да іх падышла кампанія з чатырох чалавек. Справакавалі бойку, аднак сын не паддаўся. Тады яго збіў з ног нейкі высокі хлопец і стаў збіваць - у асноўным па твары і галаве. Потым падскочыў другі і ўдарыў у патыліцу нагой. Прыяцеля Кірылы пры гэтым ніхто не чапаў. Ён не заступаўся за сына, не выклікаў міліцыю, проста стаяў і глядзеў, як Кірыла збіваюць.

Калі нападнікі схаваліся, маладзён зразумеў, што сам дадому не дойдзе. Патэлефанаваў сястры, і неўзабаве з месца здарэння яго забрала хуткая.

- У сына страсенне мозгу і шматлікія ўдары на галаве і твары. З суботы ён у шпіталі. І, як сказалі лекары, будзе ляжаць там да панядзелка. Я мяркую, што мяне адмыслова «закрылі» ў ІЧУ, каб невядомыя збілі маё дзіцяці - з помсты за маю актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Сястра Кірыла напісала заяву ў міліцыю паводле факту нападу на брата і ягонае збіццё.

- Заяву прынялі. Але пабоі здымаць адмовіліся, патлумачылі, што зробяць агляд, калі сын выйдзе з лякарні. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку паведамілі мне, што ўжо знайшлі тых хлопцаў, якія напалі на Кірыла. Але ці будзе распачатая крымінальная справа, невядома.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках