19 красавiка 2024, Пятніца, 18:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Ізраіля заклікалі хасідаў, якія захраслі на мяжы Беларусі ды Украіны, вярнуцца дадому

Улады Ізраіля заклікалі хасідаў, якія захраслі на мяжы Беларусі ды Украіны, вярнуцца дадому

Кіеў заявіў, што паломнікаў увялі ў зман беларускія ўлады.

Міністр вышэйшай адукацыі Ізраіля Зеэў Элькін заклікаў вярнуцца дадому паломнікаў-хасідаў, якія захраслі паміж Беларуссю і Украінай, паведамляе cursorinfo.co.il.

- Нягледзячы на шматлікія спробы дапамагчы ізраільцянам, якія спрабуюць трапіць на тэрыторыю Украіны праз Беларусь ці Малдову, сёння раніцай украінскія ўлады далі канчатковы адмоўны адказ. Украінцы заявілі, што не дазволяць уезд праз памежныя пераходы, - напісаў Элькін ў Twitter.

- Я заклікаю нашых грамадзян вярнуцца ў Ізраіль і выконваць загады самаізаляцыі па вяртанні, - сказаў ён.

Нагадаем, раней Офіс прэзідэнта Украіны заявіў, што захраслых на мяжы хасідаў увялі ў зман беларускія ўлады.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках