25 красавiка 2024, Чацвер, 7:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі ў фрыстайле: Усё шытае белымі ніткамі

13
Галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі ў фрыстайле: Усё шытае белымі ніткамі
МІКАЛАЙ КАЗЕКА
ФОТА: KP.BY

Мікалая Казеку пазбавілі імянной стыпендыі.

Галоўны трэнер каманды Беларусі ў фрыстайле Мікалай Казека падзяліўся з «Трыбунай» меркаваннем пра тое, чаму яго пазбавілі імянной стыпендыі.

- Калі шчыра, не хацелася б педаляваць гэтую тэму, тым больш, скажу шчыра, нікому нічога не паведамляў, фатаграфій не перадаваў. І мне самому толькі што сказалі, што інфармацыя патрапіла ў прэсу. Што тычыцца загаду, не ведаю, чым выклікана такая пастанова кіраўніцтва. Можа, гэта памылка, можа, загад падпісаны з гарачкі.

Я напісаў яму, дырэктару РЦАП у фрыстайле Сяргею Марчанку, службовую нататку, каб ён даў усе тлумачэнні адпаведна ўсім пунктам. Разумееце, ёсць пералік пунктаў, за што выдаецца стыпендыя, ёсць пералік, за што яна здымаецца. Усё шытае белымі ніткамі. Можа, прыдумаюць зараз нешта, нейкія змены ў пункты ўнясуць, але гэта ж указ, таму не думаю, што ўсё будзе імгненна разглядацца. Будзем глядзець.

Нагадаем, Мікалай Казека адкрыта выступіў супраць гвалту, які выкарысталі сілавікі ў дачыненні да пратэстоўцаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках