19 красавiка 2024, Пятніца, 20:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб захадах супраць РФ пасля замаху на Навальнага

2
Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб захадах супраць РФ пасля замаху на Навальнага

Кіраўніцтва ЕЗ заклікалі распрацаваць новую стратэгію стасункаў з Расеяй.

Еўрапарламент у чацвер ухваліў рэзалюцыю, у якой заклікаў да правядзення міжнароднага расследавання атручвання расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага, назваўшы яго спробай замаху на ягонае жыццё, паведамляе svoboda.org.

У рэзалюцыі таксама выказана глыбокая ўстурбаванасць да паўторных выпадкаў выкарыстання хімічнай зброі супраць расейскіх грамадзян. Улады Расеі Еўрапарламент заклікаў супрацоўнічаць з расследаваннем АЗХЗ.

Як гаворыцца ў тэксце рэзалюцыі, праект якой прапанавалі прадстаўнікі адразу некалькіх вядучых фракцый, спроба забойства Навальнага стала "часткай сістэматычных намаганняў, накіраваных на тое, каб прымусіць замаўчаць яго і іншыя крытычныя галасы" ў Расеі, пры гэтым справу Аляксея Навальнага парламентарыі разглядаюць як адное са звёнаў у ланцужку палітыкі Крамля, накіраванай на "рэпрэсіі ўнутры дзяржавы і агрэсію па-за", у тым ліку падрыў светапарадку, заснаванага на выкананні правілаў.

У рэзалюцыі таксама ўтрымліваецца заклік да кіраўніцтва ЕЗ скласці найбліжэйшым часам спіс новых абмежавальных захадаў у дачыненні да Расеі і пашырыць ужо існыя санкцыі, у тым ліку выкарыстоўваць санкцыйныя механізмы супраць асоб, якія станавіліся аб'ектам расследаванняў Фонду барацьбы з карупцыяй, заснаванага Навальным.

Дакумент таксама заклікае ўлады ЕЗ патрабаваць ад уладаў Расеі скасаваць рэпрэсіўныя нормы расейскага заканадаўства, уключаючы заканадаўства аб так званых замежных агентах. Пры гэтым нядаўна прынятыя папраўкі ў канстытуцыю Расеі названыя ў ёй "як незаконна ўведзеныя ў дзеянне".

Да кіраўніцтва ЕЗ накіраваны заклік распрацаваць новую стратэгію стасункаў з Расеяй, а да дзяржаў-чальцоў звязу - пільнавацца адзінай пазіцыі ў гэтым пытанні. Дакумент пацвярджае раней выказанае Еўрапарламентам негатыўнае стаўленне да праекту газаправода "Паўночны струмень-2". Таксама ў шэрагу краін заклікаюць увесці ў дзеянне санкцыйныя механізмы, падобныя да "закону Магніцкага".

Асобны пункт рэзалюцыі прысвечаны неабходнасці падтрымаць расейскую грамадзянскую супольнасць і незалежныя СМІ. У дакуменце ўтрымліваецца заклік ствараць для маладых грамадзян Расеі ўмовы для навучання ў ЕЗ, у тым ліку шляхам стварэння «Расейскага ўніверсітэта за мяжой» у адной з краін Еўразвязу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках