20 красавiка 2024, Субота, 2:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прамысловы альпініст з Вілейкі адмовіўся здымаць бел-чырвона-белы сцяг

7
Прамысловы альпініст з Вілейкі адмовіўся здымаць бел-чырвона-белы сцяг
Иллюстрационное фото

Пры гэтым жыхар Вілейкі ахвотна прымае заказы на мантаж нацыянальнай сімволікі.

Жыхар Вілейкі Дзмітрый Субач некалькі гадоў працуе прамысловым альпіністам у Менску. У святле апошніх падзей Дзмітрыю паступаюць заказы: зняць ці павесіць бел-чырвона-белы сцяг на нейкі будынак у сталіцы, піша «Региональная газета».

- Неяк была замова на мантаж бел-чырвона-белага сцяга на адзін з будынкаў у Менску. Я, на жаль, не змог пад'ехаць, быў заняты іншай працай. Але перакінуў заказ свайму калегу. І ён выканаў.

Са слоў Дзмітрыя, звярталіся і для таго, каб зняць сцяг. Але ён адмовіўся з уласных перакананняў:

- Я не прымаю таго, што цяпер адбываецца з боку ўлады ў краіне.

Я вымушаны сядзець без інтэрнэту, не магу выйсці ўвечары з дзяўчынай пагуляць, бо атрымаю па галаве.

Цяпер адно з міністэрстваў, з якім я не раз супрацоўнічаў, прапануе пафарбаваць дах будынка. Гэта лёгкія грошы. Тым больш, я нядаўна набыў неабходнае абсталяванне. Але я не вазьмуся за гэтую працу. Бо маю права вызначаць: рабіць гэта ці не рабіць. Я б зрабіў усё якасна, як заўсёды.

Але пасля таго, што робіцца ў краіне, я не хачу больш супрацоўнічаць з гэтымі людзьмі.

Акрамя асноўнай працы Дзмітрый Субач з калегамі займаецца дабрачыннасцю.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках