24 красавiка 2024, Серада, 0:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксея Навальнага вылучылі на Нобелеўскую прэмію міру

4
Аляксея Навальнага вылучылі на Нобелеўскую прэмію міру

Яго вылучылі прафесары некалькіх універсітэтаў, якія займаюцца даследаваннямі Расеі.

Расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага, які цяпер праходзіць лячэнне ў берлінскай клініцы «Шарытэ» пасля атручвання «Навічком», вылучылі на Нобелеўскую прэмію міру 2021 года прафесары некалькіх універсітэтаў, якія займаюцца даследаваннямі Расеі. Пра гэта ў сваім Facebook паведаміў расейскі навуковец, прафесар Ратгерскага ўніверсітэта ў Нью-Джэрсі Сяргей Ерафееў. Пазней ён пацвердзіў гэтую інфармацыю «МБХ медыя», паведамляе «Нямецкая хваля».

«Я пра гэта паведамляю са згоды тых, хто гэта зрабіў. Не ўсе гатовыя раскрываць свае імёны, але, трэба меркаваць, паколькі гэта атрымаўся амаль масавы працэс, то рана ці позна нейкія імёны ўсплывуць», - распавёў выданню Ерафееў.

Ён таксама падкрэсліў, што працэс вылучэння Навальнага пачалі навукоўцы, а не палітыкі. Аднак, са слоў Ерафеева, «гэта не значыць, што не з'явяцца дзяржаўныя дзеячы ці прадстаўнікі міжнародных арганізацый, якія за імі рушаць услед».

Паводле правіл Нобелеўскага фонду, вылучаць кандыдата на Нобелеўскую прэмію міру маюць права, у тым ліку рэктары ўніверсітэтаў, прафесары сацыяльных навук, гісторыі, філасофіі, права і тэалогіі, а таксама дырэктары навукова-даследчых інстытутаў свету і замежнай палітыкі.

Пацвердзіць інфармацыю аб вылучэнні Аляксея Навальнага ў Нобелеўскім камітэце не могуць, бо гэта забаронена статутам: імёны ды іншыя звесткі намінантаў, згодна з правіламі, можна будзе раскрыць толькі па заканчэнні 50 гадоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках