25 красавiка 2024, Чацвер, 17:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь можа страціць сотні мільёнаў еўраў праз разрыў супрацоўніцтва з ЕБРР

9
Беларусь можа страціць сотні мільёнаў еўраў праз разрыў супрацоўніцтва з ЕБРР

Аўтарытэтная фінансавая арганізацыя планавала выдзеліць на беларускія праекты больш €400 мільёнаў.

Еўрапейскі банк рэканструкцыі ды развіцця - адна з нямногіх еўрапейскіх фінансавых арганізацый, якая супрацоўнічала з беларускімі ўладамі, піша gazetaby.com.

Грошы часцей за ўсё ўкладваліся ў інфраструктурныя праекты - прычым, фінансаванне Беларусі з боку ЕБРР павялічвалася з кожным годам.

Напрыклад, у 2018 годзе ЕБРР уклаў у беларускія праекты 360 мiльёнаў еўраў.

У 2019-м інвестыцыі банка ў Беларусі склалі ўжо больш за 400 млн еўраў.

А ў 2020-м аўтарытэтная фінансавая арганізацыя планавала выдзеліць на беларускія праекты яшчэ такую ж суму.

Аднак 17 верасня дэпутаты Еўрапейскага парламента асудзілі дзейныя ўлады Беларусі праз фальсіфікацыю выбараў і міліцэйскага самавольства ў краіне.

Акрамя ўсяго іншага Еўрапарламент прапанаваў замарозіць перавод сродкаў Еўразвязу дзяржаўным ці кантраляваным дзяржавай арганізацыям. А таксама спыніць дзяржаўныя пазыкі ад Еўрапейскага інвестыцыйнага банка і ЕБРР.

Нягледзячы на тое, што пастанова еўрапейскіх парламентарыяў носіць рэкамендацыйны характар, банкіры цалкам могуць да яе прыслухацца - і калі не спыніць, то значна знізіць фінансаванне праектаў у Беларусі. Што каштавацьме беларускім уладам сотні мільёнаў даляраў упушчаных інвестыцый за год.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках