19 красавiка 2024, Пятніца, 8:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Краіны Паўночнай Еўропы заклікалі ўвесці санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

6
Краіны Паўночнай Еўропы заклікалі ўвесці санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
ФОТА: NORGE.RU

Таксама яны выказалі падтрымку беларускаму народу.

Як піша «Еўрапейская праўда», пра гэта гаворыцца ў супольнай заяве, апублікаванай урадам Нарвегіі пасля сустрэчы міністраў нардычных краін на востраве Борнхольм у Даніі.

На сустрэчу для абмеркавання міжнароднай палітыкі і бяспекі прыбылі міністры замежных спраў Даніі, Ісландыі, Нарвегіі, Швэцыі і Фінляндыі.

У супольным камюніке міністры «самым рашучым чынам» асуджаюць атручванне Аляксея Навальнага і заклікаюць Расею правесці празрыстае расследаванне, прыцягваючы экспэртаў Арганізацыі ў забароне хімічнай зброі.

«Міністры выказваюць глыбокую занепакоенасць з нагоды выкарыстання забароненага нервова-паралітычнага рэчывы на тэрыторыі адной з краін-суседак. Расея павінна неадкладна раскрыць усю інфармацыю аб тым, як на яе тэрыторыі стала магчымай атака з ужываннем хімічнай зброі», - адзначаюць яны.

Міністры дадаюць, што ўсе такія інцыдэнты з'яўляюцца парушэннем міжнароднага заканадаўства, па-другое - непрымальныя факты нападу на прадстаўнікоў апазіцыі.

Кіраўнікі МЗС таксама выказалі падтрымку і салідарнасць з беларусамі, якія змагаюцца за павагу да сваіх фундаментальных правоў і права на свабодныя і справядлівыя выбары.

Яны заклікаюць беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі, вызваліць затрыманых і пагадзіцца на шырокі нацыянальны дыялог.

«Кіраўнікі МЗС падкрэсліваюць неабходнасць хуткага ўвядзення санкцый ЕЗ і краін, якія падзяляюць гэтую пазіцыю, у дачыненні да вінаватых у фальсіфікацыі выбараў і рэпрэсіях», - дадаюць у заяве.

Абмяркоўваліся і іншыя пытанні бяспекі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках