25 красавiка 2024, Чацвер, 23:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША нарошчваюць вытворчасць танных і хуткіх тэстаў на каранавірус

ЗША нарошчваюць вытворчасць танных і хуткіх тэстаў на каранавірус

Экспрэс-тэсты дазволяць пашырыць тэставанне ў школах і на працоўных месцах.

Амерыканскія вытворцы актыўна нарошчваюць вытворчасць танных, хуткіх, але менш дакладных тэстаў на COVID-19, разлічваючы да канца года выпускаць па 100 мільёнаў за месяц, што дасць магчымасць значна пашырыць тэставанне ў школах і на працоўных месцах, паведамляе «Голас Амерыкі».

Са слоў крыніц у вытворчым сектары і ўрадзе, да канца кастрычніка, магчыма, будзе зарэгістравана больш паўтузіна так званых тэстаў на антыгены. У апошнія месяцы рэгулятары адобрылі тэсты на антыгены ад кампаній Abbott Laboratories, Becton Dickinson&Co, Quidel Corp і LumiraDX.

Як тлумачаць крыніцы, з улікам павелічэння вытворчасці і рэгістрацыі новых тэстаў можна будзе праводзіць да 200 мільёнаў тэстаў на месяц.

Вытворцы чатырох нядаўна зацверджаных тэстаў на антыгены могуць вырабляць блізу 40 мільёнаў тэстаў на месяц, але чакаецца, што да канца года прадукцыйнасць павялічыцца больш чым удвая.

У адрозненне ад лабараторнай малекулярнай дыягностыкі коштам 100 даляраў і больш, якая цяпер выкарыстоўваецца часцей за ўсё, тэсты на антыгены могуць каштаваць усяго 5 даляраў. Іх можна рабіць дзе заўгодна і атрымаць вынік за лічаныя хвіліны. Са слоў экспэртаў, гэта адкрывае магчымасць рэгулярнага абследавання ў школах і на прадпрыемствах нават для бессімптомных носьбітаў, што з'яўляецца важным інструментам стрымлівання будучых выбліскаў.

Аднак рэгулятары і экспэрты ў галіне аховы здароўя занепакоеныя надзейнасцю тэстаў на антыгены. Звычайна яны выяўляюць вірус у 80-90 адсотках выпадкаў, што ніжэй за 95-адсоткавыя паказчыкі лабараторных тэстаў. Лжэадмоўныя вынікі павышаюць імавернасць таго, што хворыя людзі могуць мімаволі распаўсюджваць COVID-19.

Акрамя таго, пакуль недастаткова звестак, каб быць гарантаваць, што новыя тэсты могуць выявіць вірус на ранняй, перадсімптаматычнай стадыі, што патэнцыйна абмяжоўвае іх карыснасць.

Чакаецца, што ў гэтым месяцы ў ЗША можна будзе праводзіць па 3 мільёны тэстаў на каранавірус за дзень, прыкладна палова з іх - тэсты на антыгены. У кастрычніку гэты паказчык можа вырасці да 135 мільёнаў за месяц, заявіў высокапастаўлены чыноўнік на пасяджэнні камісіі Кангрэсу ЗША ў сераду.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках