25 красавiка 2024, Чацвер, 23:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Ізраіля ва Украіне: Хасіды павінны вярнуцца ў Беларусь, а адтуль дадому

Амбасадар Ізраіля ва Украіне: Хасіды павінны вярнуцца ў Беларусь, а адтуль дадому
ФОТА: РБК-УКРАІНА

Ізраіль падтрымлівае пастанову ўкраінскага ўрада аб закрыцці межаў для замежнікаў праз каранавіруса.

Цяпер ад 400 да 800 хасідаў знаходзяцца ў Беларусі і хочуць уехаць ва Украіну.

Пра гэта заявіў пасол Ізраіля ва Украіне Джоэл Ліён у інтэрв'ю «Левому берегу».

«Мы ім кажам, што яны павінны вярнуцца ў Беларусь, а адтуль - дадому ў Ізраіль, бо ва Украіну ўязджаць нельга», - сказаў пасол.

Джоэл Ліён удакладніў, што ў іх ёсць магчымасць выехаць у Гомель ці ў Менск і адтуль вярнуцца ў Ізраіль.

Ён адзначыў, што разам са старшынём Федэрацыі габрэйскіх абшчын Украіны рабінам Стамблерам, рабінам Камінецкім і рабінам Ротманам даставілі хасідам на мяжы ежу і ваду.

Што папярэднічала?

Лукашэнка напярэдадні, 15 верасня, даручыў дамовіцца з уладамі Украіны, каб апошняя дала дазвол на праезд паломнікаў хасідаў, якія затрымаліся на беларуска-ўкраінскай мяжы. Калі Украіна прадставіць «зялёны калідор» пілігрымам, Беларусь гатовая арганізаваць транспарт, каб адвезці хасідаў да іх святыняў.

Таксама Міністэрства ўнутраных спраў Ізраіля папрасіла ўкраінскую ўладу, каб хасідаў, якія знаходзяцца на ўкраінска-беларускай мяжы, прапусцілі ва Украіну. У той жа час намеснік міністра замежных спраў Украіны Яўген Енін заявіў, што гэтае пытанне можа развязвацца толькі шляхам перамоваў урадаў дзвюх дзяржаў.

А што ўвогуле цяпер з хасідамі?

27 жніўня ўрад абвясціў аб забароне ўезду ва Украіну замежнікам з 28 жніўня да 28 верасня праз пандэмію каранавіруса. Забарона ўвайшла ў дзеянне акурат у пачатку масавага паломніцтва ва Умань. Аднак частцы паломнікаў удалося трапіць ва Умань да пачатку дзеяння забароны. Таму святкаванне Рош ха-Шана, хоць і менш маштабнае, але адбудзецца.

Цяпер Украіна закрыла пункт пропуску «Новыя Ярылавічы» на Чарнігаўшчыне. Там на мяжы з боку Беларусі засталіся амаль дзве тысячы хасідаў-паломнікаў, якія спрабуюць патрапіць ва Украіну.

Што такое Рош ха-Шана і чаму хасіды едуць ва Умань?

Рош ха-Шана - гэта свята, які называюць габрэйскім новым годам. Яно прывязанае да месячнага календара і сёлета прыпадае на 18-20 верасня.

На свята Рош ха-Шана ва Умань з'язджаюцца хасіды з усяго свету. Больш за ўсё ─ з Ізраіля і ЗША. Мужчыны-хасіды бяруць на святкаванне іудзейскага новага года таксама жанчын і дзяцей.

Усе габрэі, якія прадстаўляюць плынь брацлаўскага хасідызму, уважаюць за свой абавязак пабываць хоць бы раз у жыцці на магіле цадзіка Нахмана - духоўнага правадыра хасідаў, святога, які апошні год свайго жыцця правёў ва Умані. Яны таксама мяркуюць, што калі сустрэнуць іудзейскі Рош ха-Шана ля ягонай магілы, то наступны год будзе шчаслівым для іх.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках