24 красавiка 2024, Серада, 14:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У АБСЕ створаць экспэртную місію што да Беларусі

18
У АБСЕ створаць экспэртную місію што да Беларусі

17 краін-удзельніц АБСЕ заявілі аб ініцыяванні «Маскоўскага механізму» для расследавання падзей у Беларусі.

У АБСЕ маюць намер выкарыстаць «Маскоўскі механізм» для стварэння незалежнай экспэртнай місіі для развязання крызісу ў Беларусі, паведаміла ў чацвер сталае прадстаўніцтва ЗША пры АБСЕ, піша interfax.by.

«Сёння 17 краін-удзельніц (АБСЕ), у тым ліку ЗША, актывізуюць «Маскоўскі механізм» АБСЕ для стварэння незалежнай экспэртнай місіі, якая разгледзіць дакладныя паведамленні аб сур'ёзных парушэннях правоў чалавека і такіх парушэннях, як фальсіфікацыя выбараў і маштабнае ўмяшанне ў свабоду выказвання меркаванняў і права на мірныя сходы ў Беларусі», - гаворыцца ў прэс-рэлізе амерыканскага сталага прадстаўніцтва пры АБСЕ.

Экспэртная місія пасля складзе даклад, у якім будуць змяшчацца рэкамендацыі беларускім уладам, АБСЕ і міжнароднай супольнасці для «магчымага развязання» праблем, якія ўзніклі ў рэспубліцы.

У дакуменце АБСЕ заклікае беларускія ўлады супрацоўнічаць з гэтай місіяй.

АБСЕ тлумачыць, што «Маскоўскі механізм» дазваляе групе з дзесяці ці больш краін-удзельніц заснаваць місію незалежных экспэртаў, каб вывучыць асабліва сур'ёзныя пагрозы выкананню абавязацельстваў, якія тычацца забеспячэння правоў чалавека» ў Беларусі.

«Паводле шматлікіх сапраўдных паведамленняў, улады ў Беларусі незаконна і гвалтоўна затрымлівалі, арыштоўвалі і жорстка абыходзіліся з многімі беларусамі, якія мірна патрабавалі забеспячэння права вызначаць курс іх краіны з дапамогай свабодных і сумленных выбараў», - адзначаецца ў прэс-рэлізе.

Акрамя таго, у АБСЕ адзначылі, што ўлады краіны ніяк не адрэагавалі на «ранейшыя прапановы кіраўніцтва АБСЕ садзейнічаць нацыянальнаму дыялогу паміж беларускімі ўладамі і прадстаўнікамі народа Беларусі».

У Беларусі з 9 жніўня прадаўжаюцца масавыя акцыі пратэсту супраць вынікаў выбараў прэзідэнта.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках