24 красавiка 2024, Серада, 16:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Італіі запусцілі «авіярэйсы, свабодныя ад каранавіруса»

2
У Італіі запусцілі «авіярэйсы, свабодныя ад каранавіруса»
ФОТА: AVIATIONPROS.COM

Выпрабаваць новую сістэму хочуць на двух з сямі штодзённых рэйсах з Рыма ў Мілан.

Найбуйнейшы італьянскі авіяперавозчык Alitalia запусціў першыя «рэйсы, свабодныя ад каранавіруса» - пакуль у тэставым рэжыме.

Як піша «Еўрапейская праўда», пра гэта паведамляе ВВС.

Выпрабаваць новую сістэму хочуць на двух з сямі штодзённых рэйсаў з Рыма ў Мілан - іх зарэзэрвавалі выключна для пасажыраў, якія згодныя на пасадцы падаць даведку аб адмоўным тэсце на каранавірус.

Тэст можна будзе здаць у медблоке, абсталяваным у аэрапорце - і атрымаць вынік праз 30 хвілін, або ж у любой сертыфікаванай лабараторыі не раней чым за 72 гадзіны да падарожжа.

Першыя ўжо адбыліся.

«Мне здаецца, так лепш, чым заходзіць на борт, не ведаючы, ці здаровыя людзі побач. Гэта хутка - я прыбыла ў аэрапорт усяго за 2 гадзіны да палёту. І так я адчуваю сябе бяспечней, нават калі пасажыры побач у масках», - распавяла рэпарцёрам адна з пасажырак.

Калі сістэма будзе дзейснай і пачне карыстацца попытам, яе пашыраць на іншыя маршруты і спадзяюцца такім чынам паскорыць аднаўленне авіягаліны пасля крызісу, абумоўленага пандэміяй.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках