24 красавiка 2024, Серада, 19:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніца МУС Літвы: У нас няма інфармацыі пра змены на беларуска-літоўскай мяжы

8
Кіраўніца МУС Літвы: У нас няма інфармацыі пра змены на беларуска-літоўскай мяжы

Транспарт перасякае мяжу без перашкод.

Міністэрства ўнутраных спраў Літвы (МУС) не мае інфармацыі аб меркаваных абмежаваннях на мяжы Беларусі і Літвы, заявіла міністарка ўнутраных спраў Літвы Рыта Тамашунэнэ, паведамляе delfi.lt.

"Цяпер, ніводзін камандзір заставай, ніводзін генерал не атрымалі інфармацыю, што змянілася нешта паміж памежнымі пунктамі Літвы і Беларусі, але заяву Лукашэнкі мы чулі і ўпаўнаважанаму ад нашай Службы аховы дзяржаўнай мяжы даручана высветліць, якія дзеянні плануюцца", - заявіла BNS міністарка ў чацвер вечарам.

Яна паведаміла, што пакуль транспарт перасякае мяжу без перашкод.

Рух праз мяжу з Беларуссю праходзіць у звычайным рэжыме, паведаміў BNS у пятніцу раніцай камандзір памежнай службы Літвы Рустам Любаеў. "Яснасці ў нас пакуль няма - складана было б чакаць, што ўночы мы атрымаем нейкае афіцыйнае паведамленне ад нашых беларускіх калег, аднак сітуацыя на дзяржаўнай мяжы за ноч не змянілася: перасячэнне мяжы не спыненае", - заявіў камандзір Службы аховы дзяржмяжы (САДМ) .

"Вядома, у начны час актыўнасць перасячэння мяжы крыху запаволілася, аднак транспартныя сродкі і людзі перасякаюць дзяржаўную мяжу. Пакуль ніякіх асаблівых змен няма", - дадаў ён. Любаеў паведаміў, што сёння з літоўскага боку будуць працягнутыя спробы кантакту з калегамі з Беларусі, каб атрымаць больш падрабязную інфармацыю пасля заяў Лукашэнкі пра закрыццё Беларуссю межаў з Захадам, у першую чаргу з Літвой і Польшчай.

Са слоў камандзіра САДМ, ні памежнікі суседняй Польшчы, ні кіраўнікі памежнай службы Беларусі рэгіянальнага ўзроўню ніякай інфармацыі аб новым рэжыме на мяжы ў чацвер вечарам не атрымалі.

Прэзідэнт Літоўскай нацыянальнай асацыяцыі аўтаперавозчыкаў Linava Ромас Аусцінскас заявіў BNS у чацвер, што беларускія памежнікі ўжо каля двух дзён старанна, пры дапамозе рэнтгена правяраюць аўтамабілі, якія перасякаюць мяжу з Літвы.

Любаеў паведаміў, што ў пятніцу раніцай на мяжы ўтварылася невялікая чарга: выезду чакаюць 180 грузавікоў, з боку Беларусі - блізу 30 грузавікоў.

"У гэтым няма нечага выключнага, у нас перыядычна утвараюцца такія чэргі", - сказаў ён.

У чацвер Лукашэнка заявіў, што Беларусь закрывае мяжу з Захадам і ўзмацняе ахову дзяржаўнай мяжы з Украінай, а таксама дадаў, што "палова войска" накіроўваецца на ахову заходніх межаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках