24 красавiка 2024, Серада, 18:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выйшлі на волю кіраўнік страйкаму МТЗ і дачка рэдактара tut.by

9
Выйшлі на волю кіраўнік страйкаму МТЗ і дачка рэдактара tut.by
ФОТА: МАКСА МАЛІНОЎСКІ/ONLINER.BY

Каля СІЗА ў Жодзіне сабраліся дзясяткі людзей, каб іх сустрэць.

Сёння сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады і кіраўнік страйкаму МТЗ Сяргей Дылеўскі выйшаў на волю, паведамляе onliner.by.

З самай раніцы ля СІЗА ў Жодзіне сабралася некалькі дзясяткаў чалавек - людзі прыйшлі, каб сустрэць сваіх блізкіх ці падтрымаць вызваленых актывістаў. Сяргея адпусцілі а 10:30 раніцы. Яго сустрэлі абдымкамі.

Актывіст выйшаў з брамы СІЗА, абняў дзіця і тут жа з'ехаў. Мужчына выглядаў добра, усміхаўся.

Нагадаем, Дылеўскага асудзілі паводле праславутага артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях («Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў»).

Таксама на волю выйшла Валерыя Уласік - дачка рэдактара tut.by, у кватэры якой 8 верасня праходзіў ператрус.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках