20 кастрычнiка 2020, aўторак, 11:44
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць заражаных каранавірусам ва ўсім свеце перавысіла 30 мільёнаў чалавек

Колькасць заражаных каранавірусам ва ўсім свеце перавысіла 30 мільёнаў чалавек
Фота: Getty Images

Лідарам сярод краін свету ў захворванні застаюцца ЗША.

Больш за 30 мільёнаў чалавек ва ўсім свеце заразіліся новай каранавіруснай інфекцыяй, паведамляе сайт Charter97.org са спасылкай на звесткі Універсітэта Джонса Гопкінса, які адсочвае статыстыку захворвання ў рэальным часе.

Увогуле ад хваробы памерлі амаль 945 тысяч чалавек, ачунялі больш за 20 мільёнаў чалавек.

Лідарам сярод краін свету ў захворванні застаюцца ЗША. Там выяўлены больш за 6,6 мільёна выпадкаў COVID-19. Памерлі 197 тысяч чалавек, ачунялі 2,5 мільёна чалавек.

На другім месцы Індыя - 5,1 мільёна хворых, 83 тысячы памерлых, чатыры мільёны ачунялых.

Трэцяй ідзе Бразілія - інфікаваныя 4,4 мільёна чалавек, памерлі 134 тысячы чалавек, ачунялі 3,8 мільёна чалавек.

Расея знаходзіцца на чацвёртым месцы ў сусветнай статыстыцы. Са звестак нацыянальнага аператыўнага штаба ў барацьбе з вірусам на 18 верасня, у краіне зафіксаваныя 1,09 мільёна выпадкаў захворвання. 19 тысяч чалавек памерлі, больш за 900 тысяч чалавек паправіліся.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».