28 кастрычнiка 2020, Серада, 14:22
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына забароніць шэраг аднаразовых пластыкавых вырабаў да сярэдзіны 2021 года

Нямеччына забароніць шэраг аднаразовых пластыкавых вырабаў да сярэдзіны 2021 года

Прадукты, якія падпадаюць пад забарону, складаюць 70% адкідаў, што выліваюцца ў акіяны.

Ніжняя палата парламента Нямеччыны ў чацвер ўхваліла закон, які прадугледжвае прыпыненне продажу аднаразовых пластыкавых вырабаў, такіх як чараінкі, сталовыя прыборы і ватныя палачкі, да ліпеня 2021 года.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Euractiv.

Такім чынам Нямеччына рэалізуе узятыя на сябе еўрапейскія абавязанні пасля таго, як летась ЕЗ пагадзіўся ўвесці новыя жорсткія абмежаванні на некаторыя пластыкавыя вырабы.

Заканадаўства ЕЗ забараняе выкарыстанне блізу дзясятка аднаразовых пластыкавых вырабаў, якія маюць экалагічна чыстыя альтэрнатывы, уключаючы чарацінкі для напояў, палачкі для ежы і талеркі.

Паводле звестак Еўракамісіі, прадукты, якія падпадаюць пад забарону, складаюць 70% адкідаў, што выліваюцца ў акіяны, ствараючы пагрозу для дзікай прыроды і рыбнай гаспадаркі.

Агульнаеўрапейскае заканадаўства ўжо заахвоціла гіганта хуткага харчавання McDonald's паскорыць крокі для абмежавання выкарыстання пластыку ў сваіх еўрапейскіх кавяярнях. Напрыклад, шляхам адмовы ад пластыкавых накрывак у марозіве McFlurry.

Зрэшты, экалагічная група Greenpeace у чацвер раскрытыкавала новае заканадаўства Нямеччыны за тое, што яно ахоплівае толькі пэўны спіс аднаразовых пластыкавых вырабаў замест аптовай забароны на ўсе такія прадукты.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».