28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Смалявічах мужчына падпаліў сябе перад будынкам міліцыі

27
У Смалявічах мужчына падпаліў сябе перад будынкам міліцыі

(Абноўлена) Сведкі кажуць, што гэта было зроблена на знак пратэсту супраць карнікаў.

У Смалявічах перад будынкам міліцыі чалавек абліў сябе бензінам і падпаліў, паведамляе тэлеграм-канал «Белсат».

Сведкі кажуць, што мужчына зрабіў гэта на знак пратэсту супраць дзеянняў сілавікоў.

Жыхар Смалявічаў пацвердзіў «Радыё Свабода» інфармацыю пра спробу самаспалення мужчыны на прыступках мясцовага РАУС.

«Я размаўляў са сведкамі здарэння, яны самі гэта бачылі, мужчына абліў сябе бензінам і падпаліў. Гэта адбылося а палове на першую. Гэта малады хлопец, хацеў даказаць сваю рацыю, ці жывы, невядома. Але пра гэты выпадак ужо ведаюць усе Смалявічы».

У Смалявіцкім РАУС адмовіліся пацвердзіць або аспрэчыць гэтыя звесткі, накіраваўшы ў прэс-службу МУС.

Прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава таксама адмовілася што-небудзь сказаць, заявіўшы, што «інфармацыя з'явіцца ў тэлеграм-канале», калі ва ўстанове ўважаюць гэта патрэбным.

ФОТА: TUT.BY

Стала вядома, што цяпер абгарэлы мужчына знаходзіцца ў рэанімацыі.

Месца здарэння ачэпленае, працуюць супрацоўнікі следчага камітэта. Тут ляжаць рэшткі адзення і абутак мужчыны. Відавочца паведаміў журналісту tut.by, што ён бачыў:

– Я пад'язджаў да скрыжавання, побач з якім знаходзіцца РАУС. Там стаялі пажарныя машыны з пробліскавымі маячкамі, ля ганка знаходзіліся супрацоўнікі міліцыі. Каля іх ляжаў чалавек, побач гарэла нейкая ануча або адзенне. Спачатку падумаў, то гэта лялька нейкая ляжыць, але потым заўважыў, што чалавек варушыцца. Ён быў увесь у нейкім белым парашку. Потым прымчаліся дзве машыны хуткай дапамогі і мужчыну павезлі.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках