29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

350 выпускнікоў фізфака БДУ заклікалі да новых выбараў у Беларусі

2
350 выпускнікоў фізфака БДУ заклікалі да новых выбараў у Беларусі

Сярод падпісантаў – першы кіраўнік незалежнай Беларусі Cтаніслаў Шушкевіч.

Выпускнікі і супрацоўнікі фізічнага факультэта БДУ падпісалі зварот з заклікам спыніць гвалт, аднавіць вяршэнства закона і правесці новыя выбары прэзідэнта з выкананнем заканадаўства. Тэкст звароту ў рэдакцыю tut.by даслалі ягоныя аўтары.

Зварот складзены на дзвюх мовах: беларускай і расейскай, подпісы пад ім збіраліся онлайн з 2 да 17 верасня.

«Разумеючы законы размеркавання імавернасцяў, логіку матэматычнай статыстыкі, абапіраючыся на сведчанні парушэнняў падчас выбарчага працэсу і кіруючыся арт. 1,3 Канстытуцыі Беларусі, мы патрабуем прызнаць вынікі праведзеных 09.08.2020 г. выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь несапраўднымі», – сказана ў звароце выпускнікоў.

У тэксце адзначаецца, што прэзідэнцкія выбары «не з'яўляюцца адкрытымі і празрыстымі, а падзеі, што іх суправаджаюць, характарызуюцца грубымі парушэннямі Канстытуцыі краіны і Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека».

Падпісанты заклікаюць «спыніць гвалт, змусіць да адказнасці вінаватых у збіцці і забойствах мірных грамадзянаў, вызваліць палітычных вязняў, спыніць пераслед і правесці новыя сумленныя выбары».

Сваім зваротам выпускнікі і супрацоўнікі факультэта выказваюць салідарнасць і маральную падтрымку беларускаму грамадству, адстойваць свае канстытуцыйныя правы.

Пад зваротам падпісалася больш за 350 чалавек, сярод якіх фізікі розных гадоў выпуску: з 1956 да 2020 года. Сярод тых, хто падпісаў зварот, – некалькі дзейных выкладнікаў, дацэнтаў і кандыдатаў навук, а таксама першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч (быў загадчык кафедры ядзернай фізікі ў 1971–1990 гг.), незалежны аналітык, эканаміст Сяргей Чалы, гендырэктар інвесткампаніі founders.ai Міхаіл Румянцаў, астраном, фатограф, выкладнік Віктар Малышчыц.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках